Лоцман у моры лекаў

Прэстыж, імідж установы, прадпрыемства вельмі часта залежыць ад тых, хто там працуе. Народная пагалоска тут спрацоўвае як лакмусавая паперка. Іншы раз хочацца пачутае праверыць, пабачыць на свае вочы і пачуць на свае вушы, каб пераканацца асабіста. Нагодай для знаёмства з Аляксеем Лінкевічам, правізарам Цэнтральнай раённай аптэкі № 14 г.Маларыты, сталі тэлефонныя званкі ад чытачоў, якія былі ў захапленні ад маладога чалавека і стылю яго працы.  “Аптэкар на сваім месцы, — пераконвалі яны. – Ветлівы, тактоўны, шчыры, заўжды параіць, падкажа”. Давялося паназіраць за маладым чалавекам, а потым і пагаварыць. Апытванні на выхадзе з аптэкі таксама пацвердзілі: умее ён працаваць з людзьмі.
— Аляксей  Пятровіч у нас з 3 жніўня 2009 г., — расказвала Галіна Маліч, намеснік загадчыка аптэкі. – Па 31 снежня ён праходзіў інтэрнатуру (стажыроўку), а з 1 студзеня гэтага года стаў паўнапраўным работнікам. Ведаем мы яго з 2008г. Характарызуецца толькі са станоўчага боку.
— У 2007 г., — падтрымлівае размову Аляксей Лінкевіч, — мая жонка Ксенія, выпускніца Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прыехала па размеркаванню ў Маларыту працаваць правізарам (родам яна з Брэста, а я – з Віцебскай вобласці). Пасля гэтага мы згулялі вяселле, і на практыку я прыехаў ужо да жонкі. На адну, потым – на другую. Закончыўшы тую ж самую ВНУ, што і жонка, выказаў жаданне таксама паехаць на Маларытчыну. Ксенія пераманіла да сябе.
Так малады хлопец апынуўся на Палессі, за сотні кіламетраў ад роднага дома. Перамена месца жыхарства практычна не паўплывала на юнака, які хутка прызвычаіўся да новых умоў жыцця. На першае месца ён паставіў працу і цалкам аддаўся ёй.
— Сярод мноства прафесій, што сёння існуюць, ёсць такія, без якіх нам зусім не абысціся, — па-філасофску заўважае Аляксей Пятровіч. — Да паслуг адных даводзіцца звяртацца штодня, да іншых – больш рэдка, па неабходнасці. Да ліку апошніх належыць прафесія фармацэўта. Але ў фармацэўта ж на першым месцы — чалавек і яго здароўе. Таму і неабходна быць на вышыні. Да нас жа, сапраўды, прыходзяць за здароўем. А хвораму трэба часта растлумачыць, расказаць пры неабходнасці пра лекавы прэпарат, бо сярод таго мноства, якое ёсць у нашай аптэцы,  вельмі проста заблудзіцца. Ад найменняў разбягаюцца вочы. Адну і тую ж хваробу можна лячыць рознымі медыкаментамі. А арганізм кожнага чалавека індывідуальны, таму інфармацыя пра тое, што запланавана купіць, ніколі лішняй не будзе. Таму адчуваю сябе, можна сказаць, лоцманам у моры лекавых прэпаратаў.
— Ці лёгка быць фармацэўтам? – цікаўлюся я.
— Не, напэўна. Лёгкіх прафесій на свеце не бывае. Акрамя здароўя і цярпення, у аптэцы патрабуецца вельмі вялікая канцэнтрацыя ўвагі. Але ўсю глыбінную сутнасць спецыяльнасці пазнаеш толькі пасля заканчэння ВНУ, калі пачынаеш самастойную працоўную дзейнасць. Перакананы, што для дасягнення поспеху неабходна працаваць шчыра і самааддана на сваім месцы, любіць сваю прафесію. А яшчэ — пастаянна трэба думаць пра тых, хто побач (пра калег), быць членам адзінай дружнай каманды. Калі ёсць каманда прафесіяналаў, тады і будзе вынік. А яшчэ павінна быць маральнае задавальненне ад таго, што ты камусьці дапамог, кагосьці вылечыў, выратаваў, магчыма, камусьці нават і жыццё.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Аляксей Лінкевіч заўсёды тактоўны і ветлівы.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


mobil1 5w30

best-cooler.reviews/category/rubbermaid/

Наш классный блог с информацией про шерстяные ковры киев www.3kovra.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!