Для развіцця творчых ідэй

У Маларыцкім дзяржаўным пра­фе­сій­ным ліцэі сельскагас­падарчай вы­т­ворчасці надаюць вялікую ўвагу выяў­ленню і прыцягненню да тэхнічнай твор­часці таленавітай моладзі, стварэнню ўмоў для развіцця ёю сваіх творчых ідэй і здольнасцей.

У ліцэі дзейнічае гурток тэхнічнай творчасці “Юны тэхнік”, кіруе якім Сяргей Кавалевіч. У гуртку займаюцца 25 чалавек, аднак тых, хто жадае яго наведваць, намнога больш.
“Я нікому не адмаўляю, — гаворыць Сяргей Канстанцінавіч. – Спачатку паказваю дзецям гатовыя макеты ці іншыя вынікі творчасці, затым даю магчымасць праявіць сябе, удзельнічаючы ў падрыхтоўцы якой-небудзь нескладанай мадэлі, чым падводжу навічкоў да думкі, што яны таксама нешта могуць. Некага гэта “чапляе”, некага – не. Затым пачынаецца больш сур’ёзная і цяжкая работа. Яна таксама падабаецца не ўсім. Таму адбор адбываецца сам па сабе, — заключае Сяргей Канстанцінавіч.
Работы Сяргея Кавалевіча адзначаны Граматай Міністэрства адукацыі за другое месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці вучняў і работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за распрацоўку і выраб трэнажора сілавога шматфункцыянальнага і веласіпеда “Тандэм” у рамках абласнога агляду-кон­курсу тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў прафтэхадукацыі.
У 2015 – 2016 навучальным годзе ў час заняткаў у гуртку быў выраблены наглядны дапаможнік у выглядзе стэнда “Газаразмеркавальны механізм рухавіка “ЗІЛ-130”, мадэль матацыкла.
“Важна адзначыць, што калі выраблялі мадэль матацыкла, былі выкарыстаны толькі стандартныя дэталі механізмаў і агрэгаты аўтамабіляў, што ўжо вы­пра­цавалі свой рэсурс і павінны былі “адправіцца” на металалом. Такім чынам “удыхнулі” ў іх новае жыццё, прыклаўшы для гэтага крыху фантазіі і працы”, — гаворыць Сяргей Канстанцінавіч.
У мэтах актывізацыі работы па пры­цяг­ненні вучнёўскай моладзі да тэхнічнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці сёлета ў ліцэі плануецца праводзіць агляды-конкурсы.
Таццяна БЕЛАШ, метадыст дзяржаўнага прафесійнага ліцэя.
НА ЗДЫМКУ: мадэль матацыкла, вырабленая гурткоўцамі разам з іх кіраўніком.

Опубликовано ГЧ № 29 от 20.04.16г.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.maxformer.com

http://velotime.com.ua

http://www.velotime.com.ua/