Аграгарадок “Гвозніцкі”

 

Гвозніца знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад  Маларыты. Упершыню ў пісьмовых крыніцах яна згадваецца ў 1566 г. як цэнтр Гвозніцкага войтаўства Палескай вобласці. Па сведчанні гістарычных дакументаў, тут у 1668 г. ужо існавала ўніяцкая царква. У 1886 г., напрыклад, у вёсцы налічваўся 41 двор, 422 жыхары, функцыянавалі карчма, народнае вучылішча, у якім навучалася 37 хлопчыкаў. Існуе легенда, што на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца населены пункт, калісьці была кузня, у якой кавалі цвікі (па-мясцоваму «гвозні»). А геалагічныя даследаванні даказваюць: Гвозніца знаходзіцца на беразе старажытнага возера, якое знікла. За сваю шматвяковую гісторыю  вёска шмат чаго ўбачыла і перажыла. Аднак цяпер для яе наступілі найлепшыя часы. Гэта звязана з тым, што ў 2008 г. Гвозніца атрымала статут аграгарадка.

— У нас прыгожыя вакол мясціны, вока не адвесці. Асаблівы гонар — лес, які займае амаль 9 тыс. га,- з захапленнем расказваў Анатоль Навакоўскі, старшыня сельвыканкама.- Але сучаснаму чалавеку, дзе б ён ні жыў, неабходна яшчэ карыстацца і паслугамі банка, пошты. Моладзі хочацца пазносіцца не толькі на маляўнічым фоне прыроды, але і пасядзець, пагаварыць у кафэ, адпачыць, патанцаваць у СДК… Цяпер гэтыя і іншыя  выгоды цывілізацыі сталі намнога бліжэй да вяскоўцаў. Яны — рэальнасць часу, якая неабходна для нармальнай працы на зямлі і проста для адчування камфорту.
Сёння вёска ўяўляе сабою аграгарадок, які будуецца. Адбываецца рэканструкцыя СДК на 200 пасадачных месцаў, зроблены бягучы рамонт будынка сельсавета, комплекснага прыёмнага пункта, ФАПа, праўлення СВК, лазні, капітальна адрамантавана вуліца Камсамольская (1850 м), пабудавана новая вуліца Савецкая (1500 м). Нядаўна гасцінна расчыніла дзверы «Бутэрбродная» на 12 пасадачных месцаў. Акрамя таго, для выгоды вяскоўцаў тут працуюць  аддзяленне  Беларусбанка, садок на 40 месцаў,  аддзяленне сувязі, магазін, бібліятэка. Таксама ёсць апорны пункт аховы правапарадку. Гвозніца на цяперашні час цалкам тэлефанізавана (уведзена новая АТС больш чым на 100 нумароў), на вуліцы Зяленіна пракладзены новы водаправод, пабудаваны свідравіна і воданапорная вежа, заасфальтаваны цэнтральныя вуліцы Леніна і Зяленіна, пад’езды да фермы, КЗС і рамонтных майстэрняў. На абуладкаванне вёскі выдзелена 4 мільярды рублёў інвестыцый.
Аднак асаблівая і пільная ўвага  ўсіх скіравана на школу, што ўзводзіцца, з комплексам спартыўных будынкаў на 150 месцаў. 1 верасня 2011 г. усе чакаюць з нецярпеннем, таму што на гэтую дату запланавана ўвядзенне аб’екта ў дзеянне.
— Ёсць школа — жывая вёска. Яна — нерв сяла, — разважае  Марыя Афанасенка, дырэктар я/с-СШ.- Першыя звесткі аб установе адукацыі ў Гвозніцы вядомы з 1875 г. У гэты час тут існавала земскае вучылішча, у якім навучаліся хлопчыкі. Гвозніцкая сямігадовая школа пачала працаваць у 1944 г., у 1956 г. пабудаваны новы драўляны будынак, у 1997 г. базавая ўстанова адукацыі рэарганізавана ў школу-сад. Цяпер яе наведвае 104 навучэнцы, 15 выхаванцаў дзіцячага сада. Акрамя таго, ажыццяўляецца падвоз 21 чалавека  школьным аўтобусам  з вёсак Брадзяцін і Арлянка. З 1944 па 2009 гг. школу скончыла 660 вучняў, з іх на выдатна — 24, з медалем — 3. У 2009-2010 г. Ганна Афанасенка, вучаніца 10 класа, па выніках рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры ўзна­гароджана дыпломам II  сту­пені.
У СВК «Гвозніца» наліч­ваецца 976 га земляў, у тым ліку ворных — 408 га, лугавых — 321 га, садоў — 9 га, хмызнякоў 18 га, дарог — 168 га, пад забудовай знаходзіцца 34 га. У Гвозніцы налічваецца 219 уласных падсобных гаспадарак, пражывае 570 чалавек, 316 з іх – працаздольнага ўзросту. Сельскагаспадарчы кааператыў спецыялізуецца на вытворчасці збожжа, малака і мяса буйной рагатай жывёлы. Колькасць пагалоўя БРЖ  складае больш чым 1720 галоў, у тым ліку кароў – больш чым 560. Валавая вытворчасць малака летась склала 2149 тон, дзяржаве вышэйшым гатункам прададзена 51,9%. Сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе БРЖ склалі 560 грамаў (у 2008 г. — 541 г, у 2007 г. — 476 г, у 2006 г. — 525 г), рэалізавана жывёлы ўсяго — 230 тон (у 2008г. — 228,7 т, у 2007 г. — 203,6т). Аб’ёмы вытворчасці асноўных відаў с/г прадукцыі СВК «Гвозніца» такія: збожжа — 1962 тоны (у 2008 г. — 1926 т, у 2007 г. — 1459 т, у 2006 г. — 1428 т, у 2005 г. — 1132 т),  рапсу — 145,6 тон (у 2007 г. — 72 т, у 2006 г.- 63 т, у 2005 г.- 43 т), гародніны — 550 тон (у 2008 г. — 480 т, у 2007 г. — 336 т, у 2006 г. — 170,4 т,  у 2005 г. — 222 т), сенажу — 3388 тон (у 2008 г. — 943 т), сіласу — 7711 тон (у 2008 г. — 6220 т). У 2009 г. нарыхтавана травяністых кармоў на адну ўмоўную галаву цнт карм. адз. — 25,4 (у 2008 г. — 17,1). Ураджайнасць збожжавых у 2009 г. склала 24,8 ц/га, рапсу — 12,1 ц/га, караняплодаў — 158 ц/га (у 2008 г. — 113). Вытворчасць валавой прадукцыі раслінаводства склала 1788685 тыс. руб. (у 2008 г. — 1664496), жывёлагадоўлі — 2254417 тыс. руб. (у 2008 г. — 2068486).
  У 2008  г. на цэнтральнай сядзібе аграгарадка ў эксплуатацыю ўведзена 5 дамоў. У цяперашні час чаргі на жыллё няма. Аднак на 2010 г. запланавана пабудаваць 4 дамы для маладых спецыялістаў, якія прыедуць у гаспадарку. Так паступае толькі мудры кіраўнік, клапоцячыся аб высокапрафесійным  кадравым складзе свайго СВК.
—  Хочацца дадаць яшчэ і такі факт, — расказваў Анатоль Навакоўскі, старшыня сельвыканкама. — Будынак былой Брадзяцінскай пачатковай школы, якая была зачынена ў 2004 г., выкупіў індывідуальны прадпрымальнік з Брэста. Тут ён плануе пабудаваць аграсядзібу. Гэта  тое, што павінна надаць імпульс  развіццю аграмястэчка.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: аб’екты аграгарадка “Гвозніца”.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Добавить комментарий


https://progressive.ua

medicaments-24.net/levitra-vardenafil/levitra-60-mg/

www.progressive.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!