І бульбу пасадзілІ

Пад яе ў ААТ “Макраны” сёлета
адведзена 50 гектараў яравога палетка.

Як і летась, вырошчваннем “другога хлеба” ў сельгаспрадпрыемстве будзе займацца ўчастак “Ляхаўцы”, якім кіруе вопытны аграном Іван Панчук. Плошча для пасадкі бульбы трох гатункаў — «скарб», «молі» і «рагнеда» — выбрана ва ўрочышчы “Валжанка”. Менавіта тут на апошніх гектарах у счэпе з трактарам МТЗ-82 працавала раніцай 20 красавіка чатырохрадковая навясная бульбасаджалка. Кіраваў агрэгатам механізатар Ва­сіль Бурштын. Не першы год разам са сваім цёзкам па прозвішчы Аляксандрам Бурштынам выконвае ён гэтую адказную работу. І, як зазначыў начальнік участка Іван Панчук, мае багаты вопыт у вырошчванні “другога хлеба”. Акрамя пасадкі, ра­зам з напарнікам яны акучваюць і апрацоўваюць усходы бульбы, а восенню ўбіраюць вырашчаны ўраджай.
Дапамагалі Васілю Бурштыну на саджалцы паляводы Мікалай Саўчук і Пётр Карпюк. Пасадачныя клубні на ўчастак дастаўляў вадзіцель Генадзь Пацяюк.
Акрамя пасадкі бульбы, механізатары гаспадаркі ў гэ­ты дзень працягвалі рыхта­ваць глебу і ўносіць арганічныя ўгнаенні на плош­чы, дзе размесціцца кукуруза, выконвалі іншыя палявыя работы.
Надзея ЯЦУРА.
На здымку: пасадку бульбы ва ўрочышчы «Валжанка» ААТ “Макраны” завяршае механізатар Васіль Бурштын.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ 3 30 от 23.04.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.