Каб цела і душа былі маладыя…

У осераду ў Маларыце (вул. Савецкая, 66) гасцінна адчыніў дзверы новы магазін “Ваша маладосць і здароўе”.
Звяртаючыся да пакупнікоў, прадстаўнік таварыства з абмежаванай адказнасцю “Клуб “Фарм-Эко”, якое з’яўляецца заснавальнікам магазіна, Алена Казак адзначыла, што тавары, якія тут прадстаўлены, дапамогуць падтрымліваць цела ў нармальным стане. Ёсць тавары як для дарослых, так і для дзяцей. Асобна выдзелена артапедычная група тавараў. Калі ў асартыменце нейкі тавар адсутнічае, можна зрабіць заяўку, і яго ў самыя кароткія тэрміны даставяць у магазін. Для пенсіянераў устаноўлены скідкі 2%, а ўладальнікам бонусных картак – 5%.
У дзень адкрыцця магазіна асабліва пашанцавала маларытчанцы Любові Астапук – яна аказалася першым пакупніком і атрымала прыз – падарачны сертыфікат на 500 тысяч рублёў, па якім можна скарыстацца любой паслугай касметычнага кабінета “Нега” ў межах устаноўленага намінала.
— Мне тым больш прыемна, — адзначыла Любоў Астапук, — бо я пастаянна карыстаюся касметычнымі паслугамі.
Акрамя гэтага, першыя 20 пакупнікоў атрымалі дысконтныя карткі. Той, хто купляў тавар, меў права паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі.
Ніна СВІЦЮК.

НА ЗДЫМКУ: першы пакупнік Любоў АСТАПУК атрымлівае падарачны сертыфікат.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 30 от 23.04.16г.

офисными документами любых тематик

Добавить комментарий


www.imr.net.ua/mobilnye-konstrukcii/718400630-mobilnyj-stend-rollo-135kh210.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!