Гандбольная аўра

У оаўторак, 19 красавіка, у Маларыце пабывалі члены выязнога выканкама Беларускай федэрацыі гандбола.
Уладзімір Канаплёў, яе старшыня, Іван Семяненя, намеснік старшыні, а таксама Мікалай Шум, старшыня Маларыцкага райвыканкама, Вадзім Шпетны, намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама, іншыя члены выканкама БФГ наведалі дзіцяча-юнацкую спартыўную школу Маларыцкага раёна. Госці пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы, пабывалі на трэніроўцы юных гандбалістаў, а затым сустрэліся з трэнерамі, хлопцамі і дзяўчатамі, якія наведваюць заняткі ў ДЮСШ. Уладзімір Канаплёў коратка расказаў пра дасягненні беларускіх гандбалістаў, пацікавіўся ўмовамі для заняткаў гандболам у райцэнтры, адказаў на пытанні прысутных і сфатаграфаваўся на памяць разам з юнымі спартсменамі-гандбалістамі Маларыты.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Опубликовано ГЧ № 30 от 23.04.16г.

На здымку: падчас работы выязнога выканкама Беларускай федэрацыі гандбола ў Маларыце.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 30 от 23.04.16г.

Добавить комментарий


http://thailand-option.com/neteller-net-card/

ремонт новострой
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!