VIP-кліент пошты

Маларыцкаму кансерва­вагарод­нінасушыльнаму камбінату – пер­­шаму ў раёне — прысвоены статус VIP-кліента. Святлана Піпко, начальнік Ма­ларыцкага раённага вузла паштовай сувязі, уручыла Таццяне Камянчук, дырэктару прадпрыемства, адпаведны сертыфікат, падпісаны дырэктарам Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта” Валянцінай Пух.
Кансервавагароднінасушыльны камбінат атрымаў гэты сертыфікат за працяглыя і ўзаемавыгадныя адносіны, якія склаліся ў яго з РУП “Белпошта”, а таксама за рэгулярныя і стабільныя аб’ёмы набыцця паш­товых паслуг.
-Што дае статус VIP-кліента кансер­вавагароднінасушыльнаму камбінату?
— РУП “Белпошта”, — гаворыць Святлана Піпко, — прадастаўляе прадпрыемству на год скідкі па тарыфу на перасылку адпраўленняў паскоранай пошты ЕМS (унутраных і/ці міжнародных), а таксама перасылку пасылак (унутраных і/ці міжнародных) у памеры 1%. Скідкі ўжо пачалі дзейнічаць з 1 сакавіка гэтага года.
Між іншым, кансервава­гародні­насушыльны камбінат з 2012 года карыстаецца паслугай “Паштовы кур’ер”. Яна прадугледжвае абслугоўванне, як кажуць, дома. Не наведваючы аддзяленне пошты, а па тэлефоне можна заказаць машыну: прыедзе работнік, забярэ для адпраўкі ўсё неабходнае і сам яго адправіць.

Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Святлана Піпко ўручае Таццяне Камянчук сертыфікат аб прысваенні кансервавагароднінасушыльнаму камбінату статуса VIP-кліента.ота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 30 от 23.04.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


аминокислоты купить

Buy Androver online in Canada

www.maxformer.com