30 гадоў пасля…

Мінае 30 гадоў з дня Чарнобыльскай катастрофы. Рэспубліка Беларусь аказалася найбольш пацярпелай. Яе тэрыторыя была аб’яўлена зонай экалагічнага бедства, бо 23% яе падвергліся радыеактыўнаму забруджванню. На гэтай тэрыторыі пражывала больш за 15% насельніцтва. У Брэсцкай вобласці найбольшаму забруджванню падвергліся тэрыторыі Столінскага, Лунінецкага, Пінскага і Драгічынскага раёнаў агульнай плошчай 4,6 тысячы квадратных кіламетраў, альбо 14% плошчы тэрыторыі вобласці.

За перыяд з 1986 па 2015 гады ў сувязі з прыродным распадам радыенуклідаў, а таксама ў выніку праводзімых агратэхнічных і іншых мерапрыемстваў, у ад­паведнасці з “Дзяржаўнай праграмай па пераадоленню вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады”, плошча забруджанай тэрыторыі вобласці зменшылася амаль у 2 разы і складае цяпер каля 7%.
Санітарная служба раёна ар­ганізавала і праводзіць пастаянны радыеэкалагічны маніторынг у кантрольных пунктах, а таксама радыяцыйны кантроль за ўтры­маннем радыенуклідаў цэзію-137 і стронцыю-90 у харчовых прадуктах. За 2015 год было адабрана і даследавана з дзяржаўнага сектара і аса­бістых прыватных гаспадарак 45 проб харчовых прадуктаў на ўтрыманне радыенуклідаў цэзію-137. Па выніках даследаванняў усе пробы прадуктаў харчавання адпавядалі патрабаванням рэспубліканскіх дапушчальных узроўняў.
Па кантролю за ўтрыманнем радыенуклідаў у аб’ектах знешняга асяроддзя даследавана 16 проб, нестандартных не выяўлена. У вобласці даследавана 738 проб, з якіх 1 выяўлена з перавышэннем утрымання ра­дыенуклідаў цэзію-137 у Столінскім раёне.
Па кантролю за пітной вадой на ўтрыманне радыеактыўных рэчываў даследавана 82 пробы, у тым ліку з цэнтралізаваных кры­ніц водазабеспячэння – 77, дэцэнтралізаваных – 5. Проб з перавышэннем рэспубліканскіх дапушчальных узроўняў не выяў­лена.
Маларыцкі раённы Цэнтр гі­гіе­ны і эпідэміялогіі пераканаўча рэкамендуе жыхарам раёна ў мэтах захавання свайго здароўя не набываць прадукты ў месцах неўстаноўленага гандлю, ля трас аўтадарог, асабліва ў неспрыяльных па ўмовах радыяцыйнага забруджвання раёнах. У абавязковым парадку ўдакладняйце ў прадаўцоў на рынках наяўнасць дакументаў, што пацвярджаюць бяспечнасць прадуктаў на радыелагічныя паказчыкі. Не лішнім будзе правесці радыеметрычны кантроль дароў лесу ў спецыялізаваных лабараторыях.
Любоў СТРУНЕЦ, памочнік урача-гігіеніста раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Опубликовано ГЧ № 30 от 23.04.16г.

Добавить комментарий


http://exstraeconom.kiev.ua

bestseller-sales.com/best-sellers-books/personal-transformation/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!