Жыць па законах сумлення

— Жыццё нам дадзена Усявышнім, і толькі Усявышні можа яго забраць, — па-філасофску разважае Святлана Крэнь.  — Кожны чалавек сам выбірае свой шлях, але толькі з тых варыянтаў, якія яму дадзены. Жыццё – гэта пастаянная барацьба. Адны змагаюцца з суседзямі, роднымі, сябрамі, другія – з мужам ці жонкаю. А я які год змагаюся з хваробамі, змагаюся за жыццё. Гэта, пераканана, найвышэйшая каштоўнасць чалавека, а ўсе астатнія паўсядзённыя пытанні – драбяза. Жыццё – неацэнны дар, яго трэба берагчы. А галоўнае ў жыцці — здароўе. Каб вярнуць здароўе, аддаў бы, здаецца, усё, што ёсць. Часта, на жаль, такое зрабіць ужо немагчыма. Так склаліся абставіны і ў мяне.
Святлана Пятроўна нарадзілася і вырасла ў в. Багуслаўка. Марыла пра шчаслівае будучае, але ў жыцця, як кажуць у такіх выпадках, былі на яе свае планы. Аднойчы на ўроку фізічнай культуры здарылася трагедыя. Вучылася тады яна ў 8 класе. Не, Святлана засталася жыць, але здароўе было падарвана. Дактары не змаглі дапамагчы своечасова. Пасля гэтага і пачаліся паездкі да розных лекараў, паколькі афіцыйная медыцына нічым практычна не магла дапамагчы. І толькі ў Малдавіі выпадкова знайшлі жанчыну-кастаправа, якая здолела спыніць развіццё хваробы. Але яе вынікі засталіся бачнымі назаўжды. З гэтым давялося змірыцца.
Аднак жыццё не спынілася. Нягледзячы на інваліднасць, дзяўчына вырашае атрымаць прафесію, каб быць самастойнай і незалежнай. Хоць і невыносна цяжка было, але ў Кобрынскім мастацкім вучылішчы набыла спецыяльнасць вышывальшчыцы ўручную і на машыне. Гэта было тое, што магла рабіць і да чаго імкнулася душа. Пасля заканчэння вучылішча ўладкавалася ў Дом быту ў Маларыце, стала працаваць па спецыяльнасці. Так склаліся абставіны, што потым давялося папрацаваць некаторы час і ў іншых арганізацыях. А ў 2008г. Святлану Крэнь скарацілі. На некаторы час яна засталася без работы, але ў хуткім часе ўладкавалася санітаркай у гарадскую бальніцу №1 Брэста.
— Цяжка было, — прызнаецца Святлана Пятроўна, — ды і зараз нялёгка. Жыць у адным месцы, а ездзіць на работу ў другое за 50 км – гэта і здароваму чалавеку няпроста. Сілы бяру ў сям’і. Дапамагаюць муж і сыны Ігар і Валодзя. Гэта – мая крэпасць.
Для сваіх дзяцей маці з’яўляецца ва ўсім прыкладам. Жыццё няпростае, таму прывучае знаходзіць выйсце самастойна з розных сітуацый. Годна, па-чалавечы.
— Я, як і ўсе, не ведаю, колькі адпушчана мне Богам зямных гадоў, — па-філасофску заўважае мая субяседніца. – Я пра гэта думаю часта. Але колькі табе ні суджана, ты ўсё роўна павінен пражыць свае гады годна, па-людску. Менавіта гэтая думка, а таксама думка пра будучае Ігара і Уладзіміра і прывяла мяне ў сакавіку 2006г. на прыём да памочніка Прэзідэнта краіны. Пасля гэтага пытанне з жыллём вырашылася вельмі хутка: атрымала кватэру з усімі выгодамі. Жыць стала трошкі прасцей і лягчэй. Аднак на новым месцы я стала сумаваць па гаспадарцы, бо раней мы трымалі свіней, кур, гусей, трусоў, коз… А дзе ўсё гэта будзеш гадаваць у шматпавярховым доме? А падсобная гаспадарка вельмі патрэбна. Гэта была б цяпер істотная падтрымка і ў фінансавым плане, таму што значная частка зарплаты ідзе на медыкаменты. Сын не раз казаў, што ў нас дома ёсць амаль усё тое ж самае, што ў аптэцы на вітрыне. Напэўна, прасцей сказаць, што няма такой хваробы, ад якой бы ў нас не было лекаў.
Гледзячы на гэтую маленькую, хударлявую жанчыну, спакутаваную хваробамі, здзіўляешся яе мужнасці і ўменню радавацца жыццю, кожнай яго хвіліне. Яна не апусціла рукі, не скарылася, як ні гнуў яе лёс, як ні прыгінаў. Выстаяла, выжыла.
— Жыццё як сарваны лісток з дрэва: ніколі не ведаеш, куды яго ветрам здуе і занясе, — пераканана жанчына. – Таму жыць неабходна сумленна. Кожны дзень і перад усімі. Бо сумленне – самы лепшы і непадкупны кантралёр чалавека. Можна іншы раз і ўкрасці, і пакрыўдзіць кагосьці непрыгожым словам. Толькі ці будзе ад гэтага лягчэй, ці атрымае чалавек ад такога ўчынку маральнае задавальненне? Ці, можа, стане здаравейшым? Паступаючы дрэнна, не па законах сумлення, мы, у першую чаргу, не заўважаючы таго, абкрадваем і збядняем сябе. А трэба кожны дзень багацець душою, радаваць сваёй прысутнасцю іншых. Неабходна жыць для таго, хто побач.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Святлана Крэнь.
Фота аўтара.

Гта 3 на пк, - gta iii скачать

Добавить комментарий


>www.nissan-ask.com.ua
http://nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<>www.nissan-ask.com.uahttp://nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.uahttp://nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<>www.nissan-ask.com.ua
http://nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<
http://101binaryoptions.com/binary-options-brokers-that-accept-perfectmoney/

www.1cs.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!