У ЗАГС… на экскурсію

ЗАГС у першую чаргу ў кожнага з нас асацыіруецца з урачыстай і незабыўнай падзеяй ў жыцці чалавека – шлюбам, букетамі кветак, шчырымі і сардэчнымі віншаваннямі.
-Аднак аддзел ЗАГС Маларыцкага райвыканкама выконвае і іншыя важныя функцыі, — гаварыла Наталля Камянчук, яго загадчыца, падчас экскурсіі для вучняў 11-ых класаў раённай гімназіі. – У нас, пры неабходнасці, можна прасачыць па дакументах усё жыццё кожнага чалавека: рэгістрацыю нара­джэння, смерці, усынаўленне (удачарэнне), устанаўленне бацькоўства (мацярынства), змена прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, скасаванне шлюбу. ЗАГС таксама змяняе, папраўляе, дапаўняе запісы актаў грама­дзянскага стану, узнаўляе страчаныя запісы, анулюе запісы актаў грамадзянскага стану па рашэнні суда, захоўвае кнігі рэгістрацыі, аднаўляе шматлікія архіўныя звесткі разнастайных дакументаў…
Адзінаццацікласнікі таксама даведаліся, што адміністрацыйныя працэдуры право­дзяцца як па пісьмовых, так і па вусных заявах грамадзян ва ўстаноўленыя тэрміны.
Наталля Мікалаеўна паведаміла, што па жаданні, для ўмацавання сямейных традыцый, павышэння прэстыжу сям’і аддзел ЗАГС праводзіць ушанаванне сярэбраных, залатых і брыльянтавых юбіляраў сямейнага жыцця. Для кожнай шлюбнай пары складаецца асобны сцэнарый, які засноўваецца на біяграфічных фактах жыцця, гісторыі знаёмства і кахання. А каб дзень рэгістрацыі нараджэння дзіцяці стаў яшчэ адным сямейным святам, аддзел ЗАГС па жаданні бацькоў можа праводзіць яго ўрачыстую рэгістрацыю.
-Адносна новая паслуга аддзела ЗАГС, — гаварыла Наталля Камянчук, — урачыстая рэгістрацыя шлюбу і нараджэння з выкарыстаннем нацыянальных традыцый, на беларускай мове (па ўласным жаданні) і па індывідуальнаму сцэнарыю ў зале ўрачыстай рэгістрацыі ў ГДК.
Дарэчы, за 2015г. аддзелам ЗАГС і сельвыканкамамі раёна па жаданні грама­дзян праведзена 30 урачыстых рэгістрацый шлюбу на беларускай мове, 46 – рэгістрацый нараджэнняў дзіцяці, адно – ушанаванне залатой даты сумеснага жыцця, 4 – ушанаванні сярэбраных дат сумеснага жыцця.
Напрыканцы сустрэчы Наталля Камянчук адказала на пытанні гімназістаў.
Між іншым, на экскурсіях у аддзеле ЗАГС таксама пабывалі ўжо адзінаццацікласнікі СШ № 1 і № 2. Асноўная мэта экскурсій – прававая асвета насельніцтва па пытаннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе, сям’і і парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Наталля Камянчук, загадчыца аддзела ЗАГС Маларыцкага райвыканкама, праводзіць экскурсію для вучняў 11-ых класаў.
Фота аўтара.

опубликовано ГЧ № 31 от 27.04.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


автомасла киев

www.medicaments-24.com

link best-cooler.reviews