Пра пенсію думаць замалада

У омінулы чацвер у раёне прайшоў адзіны Дзень інфармавання. З работнікамі ўстаноў культуры горада сустрэўся начальнік абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны Аляксандр Каляда.
У час сустрэчы, якая праходзіла ў дзіцячай школе мастацтваў, была магчымасць у прысутных задаваць пытанні, якія найбольш хвалююць. А гаварылі пра палітыку пенсійнага забеспячэння, занятасць – пытанні, якія цяпер найбольш на слыху. Аляксандр Міхайлавіч растлумачыў, што стала прычынай неабходнасці павышэння пенсійнага ўзросту ў нашай краіне, чаму ў большасці насельніцтва аб’ектыўна невысокія пенсіі, чаму прыцягненне інвестыцый стала сёлета прыярытэтным напрамкам у развіцці эканомікі, і г.д.
— Вядома, механічнае павышэнне пенсійнага ўзросту само праблему не вырашыць, аднак яно з’яўляецца адным са складаемых яе вырашэння, — падкрэсліў Аляксандр Міхайлавіч. – У вобласці цяпер больш за 400 тысяч пенсіянераў, працуючых – усяго толькі больш за 600 тысяч. Такім чынам, у нас мала работнікаў, якія адлічваюць 1% сваёй зарплаты ў фонды сацыяльнай абароны, дзе акумулююцца сродкі на пенсійныя і іншыя выплаты. Аднак, нягледзячы на ўсе складанасці гэтага працэсу, пенсіі выплачваюць у тэрмін.
У Брэсцкай вобласці сёлета пастаўлена задача стварыць 5 тысяч новых рабочых месцаў. Гэты паказчык, як гаварыў Аляксандр Каляда, выходзіць на першы план, выкананне яго пад кантролем. Таму ў вобласці ствараюцца ўсе спрыяльныя ўмовы для інвестараў, як для сваіх, так і для замежных, каб яны стваралі новыя прадпрыемствы з новымі рабочымі месцамі.
Прысутных у зале ў час сустрэчы цікавіла, ці зменяцца ўзроставыя рамкі выхаду на пенсію для жанчын, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў; ці будуць нейкія змяненні, што датычацца пенсіянераў, якія працуюць; ці будзе павышацца пенсійны ўзрост для тых, хто працуе ў цяжкіх умовах, напрыклад, для трактарыстаў, вадзіцеляў сельскай гаспадаркі, і інш. На ўсе пытанні аўдыторыя пачула адказы кампетэнтнай асобы.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: Аляксандр КАЛЯДА ў час Дня інфармавання ў дзіцячай школе мастацтваў.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

опубликовано ГЧ № 31 от 27.04.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.shah21.com.ua

Купить Левитра 60 мг

подробно pureshop.com.ua