Мы – разам

На Маларытчыне прайшоў конкурс міні-праектаў “Мы – разам”. Барацьба за званне лепшага разгарнулася сярод 13 удзельнікаў. У фінале спаборніцтваў распрацаваныя праекты дэманстравалі 7 лепшых удзельнікаў. 

Кожны з іх ужо назапасіў багаты вопыт работы, які і “вынес” на суд журы. Напрыклад, Валянціна Максімук з Ланской СШ паказала, як можна фарміраваць талерантную асобу на прыкладзе экалагічнага выхавання. Фарміраванне згуртаванага дзіцячага калектыву ў інтэграцыйным класе – асноўная мэта пректа Святланы Аляксюк, настаўніцы Пажэжынскай БШ. Валанцёрскі рух ва ўстанове адукацыі як аснова фарміравання талерантных адносін – характэрная рыса Лукаўскай СШ. Пра яго расказала настаўніца Алёна Чуль. Асноўныя задачы праекта талерантных адносін, якія вырашаюцца ў СШ №2 райцэнтра, — назапашванне станоўчага эмацыянальнага вопыту маўлення вучняў з тым у класе, хто мае асаблівасці псіхафізічнага развіцця. У Олтушскай СШ (аўтарамі праекта з’яўляюцца Кацярына Алесік і Аксана Пархамук) для фарміравання талерантных адносін да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця таксама робіцца многае. Ва ўстанове адукацыі праводзяцца «круглыя сталы», бацькоўскія сходы, конкурсы малюнкаў і сачыненняў, ладзяцца выступленні агітбрыгады…
У СШ №1 г.Маларыты, якая заняла I месца ў конкурсе міні-праектаў, стала добрай традыцыяй правядзенне штогадовага “Тыдня талерантнасці” (у лістападзе). У межах яго арганізуецца шэраг мерапрыемстваў, сярод іх – відэаперапынкі “Свет вакол нас” з трансляцыяй відэаролікаў у фае, конкурс “Самы талерантны клас”, фотавыстава “Мы розныя, мы роўныя” і інш. Асноўным арганізатарам гэтых мерапрыемстваў з’яўляецца настаўнік-дэфектолаг Людміла Троцкая.
-Хоць спаборніцтва і закончылася, але на дасягнутым ніхто не будзе спыняцца, — упэўнена Людміла Лукавец, дырэктар Маларыцкага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. – Мы працягваем пошук найбольш аптымальных шляхоў, сродкаў, метадаў і прыёмаў для паспяховай адаптацыі і інтэграцыі дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі запатрабаваннямі ў грамадстве. Асноўная мэта нашай працы — стварэнне ўмоў для развіцця талерантнасці праз выхаванне з любоўю і ў імя любові, з дабрынёй і міласэрнасцю, з павагай да правоў чалавека. А дасягнуць гэтага магчыма толькі сумеснымі намаганнямі.
Мікалай НАВУМЧЫК, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
Маларыцкай раённай гімназіі.
На здымку: удзельнікі конкурсу міні-праектаў “Мы – разам”.

Опубликовано ГЧ № 31 от 27.04.16г.

Добавить комментарий


читайте здесь

читать далее www.viagraon.com

topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!