У пяцёрцы лепшых

У Гомельскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па гульнявых відах спорту прайшоў рэспубліканскі спартыўна-патрыятычны марафон “Будзь здаровы!”. 

У рамках яго адначасова на розных пляцоўках праходзілі III рэспубліканскі конкурс каманд падтрымкі “Піянерскія іскры” і рэспубліканскі турнір па піянерболу “Гуляй і выйгравай!”. Удзельнікамі рэспубліканскага марафону ад Брэсцкай вобласці былі нашы землякі – каманда падтрымкі “Алмаз” ДУА “Маларыцкая сярэдняя школа № 1” (кіраўнік Аляксандра Вашчынчук). З 14 каманд ва ўзроставай катэгорыі “Зорачкі” каманда з Маларыты заняла 5-е месца. Конкурс, як і сам марафон, пакінуў ва ўсіх шмат пазітыўных уражанняў.
Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст ДУА “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.
НА ЗДЫМКУ: каманда “Алмаз” у час конкурсу.

Опубликовано Гч № 31 от 27.04.16г.

Добавить комментарий


www.jaamboo.com.ua

www.ukrterminal.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!