ІНІЦЫЯТЫВА Ў ДЗЕЯННІ

Ужо пяты месяц СШ №2 г.Маларыты працягвае рэалізацыю мясцовай ініцыятывы “Арганізацыя вытворчай дзейнасці вучняў на базе школьнай майстэрні”.
Цяпер у ёй у трох брыгадах задзейнічана 45 вучняў (у вытворчай брыгадзе па пашыве швейных вырабаў налічваецца 15 чалавек, па вырабе малых архітэктурных форм – 10 чалавек, па добраўпарадкаванні тэрыторыі – 20 чалавек) і 5 педагогаў. Еўрапейскі Саюз напрыканцы мінулага года выдзеліў установе адукацыі больш за 11 тысяч долараў (ці больш за 8500 еўра). Гэты грашовы грант СШ №2 выйграла як адна з пераможцаў I конкурсу мясцовых ініцыятыў праекта Еўрапейскага Саюза / Праграма развіцця ААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Спаборніцтва праводзілася ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі Рэспублікі Беларусь, што рэалізоўваецца Міністэрствам эканомікі краіны.
Атрыманыя грашовыя сродкі выкарыстаны на набыццё неабходнага абсталявання для кабінетаў тэхнічнай і абслуговай працы ўстановы адукацыі. Ужо закуплены 3 ўніверсальныя швейныя машыны, 2 аверлокі, дрэваапрацоўчы станок, будаўнічыя матэрыялы для правядзення мадэрнізацыі будынка школьных майстэрняў, а таксама набыта неабходная сыравіна для работы вытворчых брыгад. На тэрыторыі школы павялічыліся плошчы зялёных насаджэнняў. А гэта дабратворна ўплывае на экалагічную абстаноўку і дазваляе забяспечыць другасную занятасць у пазаўрочны і канікулярны час. Дзякуючы рэалізацыі мясцовай ініцыятывы, у школы з’явілася магчымасць мадэрнізаваць абсталяванне майстэрні, якое ўжо састарэла, што дазволіла павысіць аб’ёмы прадукцыі, якая выпускаецца, і палепшыць яе якасць.
-Вучням забяспечваецца другасны занятак, — гаворыць Людміла Ярмашук, настаўніца, адказная за рэалізацыю ініцыятывы ва ўстанове адукацыі. – Яны набываюць працоўныя навыкі, асновы прадпрымальніцкай дзейнасці, вывучаюць алгарытм развіцця ўласнай справы. Школа развівае прафесійны патэнцыял вучняў, дапамагае ім авалодаць прафесіямі швачкі, закройшчыка, сталяра. Між іншым, у рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы прайшоў семінар на базе Маларыцкага раённага цэнтра народнай творчасці, дзе яго супрацоўнікі вучылі дзяўчат шыццю з абрэзкаў тканіны. Адзін з вынікаў гэтага мерапрыемства – пашырэнне асартыменту прадукцыі, якую выпускае вытворчая брыгада. Своеасаблівым брэндам школьнай швейнай майстэрні ўжо сталі сурвэткі, прыхваткі і коўдры з абрэзкаў тканіны. Неабходна дадаць і той факт, што ў апошні час павялічылася колькасць вучняў, якія па ўласным жаданні хочуць працаваць ў вытворчых брыгадах.
-Да нас звяртаюцца прадстаўнікі з іншых устаноў адукацыі з просьбай падзяліцца вопытам па стварэнні і развіцці ўласнай вытворчасці, — кажа Любоў Куц, дырэктар СШ №2 г.Маларыта. – Мы з радасцю такое робім, нікому не адмаўляем, бо разумеем, што гэта дапаможа наладзіць уласную справу больш эфектыўна і за кароткі тэрмін. Мы бачым вынікі сваёй справы, таму што вучні далучаюцца праз вытворчыя брыгады да актыўнай працы, набываюць пэўныя прафесійныя навыкі. А гэта, безумоўна, дасць магчымасць у далейшым вызначыцца з выбарам жыццёвага шляху. Між іншым, у межах рэалізацыі мясцовай ініцыятывы будзе цалкам забяспечана аплата працы ўсіх вытворчых брыгад вучняў. Таму смела можна сказаць, што мы ў сябе не толькі ўдасканалілі пачатую справу, але і здолелі ўзняць яе на якасна новы ўзровень.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Наталля Гарабінская, настаўніца абслуговай працы, і члены вытворчай брыгады па пашыве швейных вырабаў: Дар’я Алесік, Алена Сцяцюк, Марыя Саланінка, На­дзея Равінская (усе 9-класніцы) і Дар’я Япарава (8-класніца).
Фота аўтара.

Опубликовано Гч № 31 от 27.04.16г.

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

http://pillsbank.net

читать дальше
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!