Узнагароды знайшлі гаспадароў

Напярэдадні Cвята працы, якое сёлета супала з Вялікаднем, стар­шыня райкама прафсаюза ра­ботнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Марушаў разам са старшы­нёй раённага аб’яднання пра­ф­саю­заў Сяргеем Строкам уша­на­­валі леп­шых механізатараў веснавой па­сяўной кампаніі.

Напачатку ў мінулы аўторак яны наведаліся на машынны двор участка Ланская СВК “Арэхава”. Тут, пад цікаўныя позіркі работнікаў механічных майстэрань, Сяргей Строк уручыў механізатару гаспадаркі Аляксандру Шышко Дыплом федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за актыўны ўдзел у правядзенні веснавых-палявых работ 2016 года. А ў дадатак да яго – каштоўны падарунак. Прадстаўнікі з раёна павіншавалі земляроба з надыходзячымі святамі і пажадалі новых працоўных здабыткаў.
А пасля прафсаюзныя лідары накіраваліся ў вёску Збураж, дзе жыве другі перадавік сёлетняй веснавой пасяўной кампаніі Аляксандр Касцючык з СУП “Савушкіна”, які знаходзіўся на выхадным. Як і яго цёзка па імені з суседняй гаспадаркі, мужчына не першы год задзейнічаны на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу яравых культур. Высокі прафесіяналізм і вялікая адказнасць за даручаную работу прыносяць добры плён. З нагоды Свята працы і за актыўны ўдзел у веснавых палявых работах 2016 года абкам прафсаюза работнікаў АПК і камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама ўзнагародзілі Аляксандра Касцючыка Па­дзячным пісьмом, якое разам з грашовай прэміяй лепшаму механізатару сельгаспрадпрыемства ўручыў старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Віктар Марушаў.

Надзея ЯЦУРА.

На здымках: механізатар СВК “Арэхава” Аляксандр Шышко з заслужанымі ўзнагародамі; фота на памяць з лідарамі раённых прафсаюзных суполак: Аляксандр Касцючык у цэнтры.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 32 от 30.04.16г.

Добавить комментарий


steroid-pharm.com

farm-pump-ua.com/trenbolon-enantat1.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!