Увага ад піянераў

Да рэспубліканскай грамадзянска-патрыятычнай акцыі “Тут жыве ветэран” далучыўся раённы савет гра­мадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арга­ніза­цыя”.
Памятную шыльдачку з надпісам “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!” ля кватэры былой партызанкі Марыі Пятроўны Струк замацавалі піянеры аб’яднання па інтарэсах “Лідар” Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Школьнікі падрыхтавалі віншаванні і ўручылі падарункі, якія зрабілі сваімі рукамі.
Слёзы радасці на вачах ветэрана і за­цікаўленыя твары дзяцей гаварылі яскравей за любыя словы. У час сяброўскай гутаркі з чаяпіццем Марыя Пятроўна рас­казала піянерам пра сваё цяжкае дзяцінства. Калі пачалася вайна, ёй было толькі 16 гадоў. Каб дзяўчыну не адправілі ў Германію, яна ўладкавалася працаваць лесарубам, затым была сувязной, дапамагала 32 польскім байцам знайсці партызанскі атрад, працавала ў сакрэтным атрадзе, даглядала хворых на тыф, а потым сама цяжка захварэла.
Акцыя “Тут жыве ветэран” працягваецца. Яе ўдзельнікі, у тым ліку і піянеры, пабываюць у гасцях і ў іншых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст ДУА «Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі».
НА ЗДЫМКУ: піянеры разам з ветэранам Марыяй Пятроўнай СТРУК.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 32 от 30.04.16г.

Добавить комментарий


https://220km.com

www.ukrterminal.kiev.ua/ru/services/Morskie-konteynernye-perevozki/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!