Ранак пачынаецца з газеты…

Хто валодае інфармацыяй,
той валодае светам.

Гэта бясспрэчная ісціна, з якой ранак многіх з нас начынаецца з кіёскаў УП “Брэстабл­саюздрук”, куды спяшаемся па свежыя навіны. І 5 мая – прафесійнае свята не толькі журналістаў, але і работнікаў, якія рас­паўсюджваюць і прадаюць інфармацыю. У горадзе 4 кіёскі УП “Брэстаблсаюздрук”. Яны, як расказала начальнік Маларыцкага раённага аддзялення гэтага прадпрыемства Ала Сялюк, займаюць сваю нішу ў тавараабароце – штомесячна рэалізуюць для пакупнікоў нашага невялікага горада газет і часопісаў на суму 75 мільёнаў рублёў. Улічваючы тое, што тавар дробнаштучны і рэалізацыя яго патрабуе намаганняў і старанняў, то гэта даволі немалы аб’ём, лічыць Ала Мікалаеўна. Першымі ў горадзе – у 7 гадзін 30 хвілін адчыняюць свае дзверы павільёны “Брэст­аблсаюздруку”. І кожную ноч аўтамабіль з назвай “Росчырк” дастаўляе перыядычныя выданні з г. Мінска, а другі аўтамабіль – з Брэста.
Павільёны маюць сучасны выгляд, туды прыемна зайсці. Невялікаму, але працавітаму калектыву ўдаецца ўтрымаць на плаву прадпрыемства ва ўмовах жорсткай кан­ку­рэнцыі.
— Як і ўсюды, — гаворыць Ала Мікалаеўна, — у нас ёсць людзі часовыя, якія шукаюць, дзе лепш. А той, хто адданы любімай справе, застаецца надоўга і заўжды ветліва сустракае ў павільёне кожнага наведвальніка. Напярэдадні прафесійнага свята хочацца павіншаваць усіх жанчын нашага калектыву, а таксама адзінага мужчыну – вадзіцеля. А яшчэ і калег-партнёраў з рэдакцыі газеты “” і пажадаць усім так трымаць і ісці ў нагу з часам.

***
Рэдакцыя газеты “” віншуе з прафесійным святам усіх сваіх чытачоў і надзейных партнёраў – работнікаў Маларыцкага аддзялення УП “Брэстабл­саюздрук”, раённага вузла паштовай сувязі і спадзяецца на далейшае надзейнае супрацоўніцтва.

НА ЗДЫМКУ: работнікі павільёна “Брэстаблсаюздрук” па вул. Лермантава ў Маларыце Вераніка ІВАНІСІК і Вікторыя ЯРМАШУК.
Фота Мікалая НАВУМЧЫКА.

Опубликовано ГЧ № 33 от 4.05.16г.

Добавить комментарий


https://www.babyforyou.org

https://viagraon.com

www.maxformer.com/kolesa-i-shiny
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!