Акцыя “Чысты двор”

У обаку ад усеагульных мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў горадзе і вёсках раёна не маглі застацца сацыяльныя работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі дома тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Яны наводзілі парадак у дварах сваіх падапечных – адзінокіх людзей, інвалідаў, ветэранаў. Работай па добраўпарадкаванні быў ахоплены 51 двор. Акцыю “Чысты двор” актыўна падтрымалі і навучэнцы Маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Юнакі працавалі ў двары адзінокай маларытчанкі Варвары Мікалаеўны Чуль. Яны складвалі дровы, наводзілі чысціню на прысядзібным участку. Дружна працавалі хлопцы, дапамагаючы сацыяльнаму работніку Марыне Герасімук, якая абслугоўвае Варвару Мікалаеўну, бо разумелі, што робяць добрую справу, ўзнагародай за якую ўсім было шчырае “Дзякуй!
НА ЗДЫМКУ: навучэнцы Маларыцкага ДзПЛ СВ у час акцыі “Чысты двор”.

Опубликовано ГЧ  № 33 от 4.05.16г.

Добавить комментарий


http://chemtest.com.ua/

узнать больше на www.cl24.com.ua

узнать больше topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!