Абсалютны лідар — «Савушкіна»

Надзвычайныя сітуацыі тэхнагеннага ці прыроднага характару немагчыма прадказаць, але да іх трэба быць гатовымі. Каб у выпадку іх узнікнення рэагаваць зла-джана, хутка прыйсці на дапамогу тым, хто трапіў у бяду, патрэбны падрыхтаваныя людзі. У розных установах і на прадпрыемствах  раёна створаны добраахвотныя санітарныя дружыны, якія рэгулярна праходзяць навучанне. Каб тэарэтычныя веды падмацаваць практыкай, штогод праводзяцца спаборніцтвы.

Аб гэтым, звяртаючыся да ка­манд-удзельніц, а сёлета іх было ўсяго 5, гаварыў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Сарока. Арганізатарамі спаборніцтваў традыцыйна выступілі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна з цэнтральнай раённай бальніцай і раённым Цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі.
Санітарныя дружыны павінны былі прайсці пяць ступеняў вы­пра­баванняў. На першым этапе іх чакала праверка аснашчанасці, у тым ліку, санітарных сумак. Кожнаму сандружынніку трэба было мець пры сабе ўсё неабходнае для аказання дапамогі ў ачагу паражэння: ад процівагаза — да звычайнай шпількі. На этапах камбінаванага, хімічнага і інфекцыйнага паражэння сандружыннікам даводзілася на практыцы дэманстраваць, што яны могуць аказаць першую дапамогу пацярпелым, транспартаваць іх, а таксама, правільна дзейнічаць у выпадку эпідэміі. Апошнім этапам стаў тэарэтычны конкурс, у якім ацэньваліся веды па тэставых пытаннях.
Абсалютнае лідарства каманды СУП «Савушкіна» мала каго здзівіла. Гэтая каманда адрозніваецца як сваёй экіпіроўкай, так і арганізаванасцю, імкненнем выкласціся па максімуму і паказаць добры вынік. Яна і будзе абараняць гонар нашага раёна на абласных спаборніцтвах, якія ў чэрвені пройдуць на Маларытчыне. Поспех каманды шмат у чым залежыў ад яе кіраўніка. Лепшым камандзірам санітарных дружын прызнана Таццяна Хаванская з каманды СУП «Савушкіна”. Другое месца ў спаборніцтвах заваявала каманда КУШВП ЖКГ «Маларыцкая ЖКГ», трэцюю пазіцыю за­няла каманда Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната. У конкурсе строю і песні перамаглі сандружынніцы СУП «Савушкіна», якія маршам прайшлі на абцасах. У мастацкай самадзейнасці не было роўных санітарнай дружыне Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната, што падбадзёрыла ўсіх энергічным танцам. А лепшай сандружынніцай-2016 стала Кацярына Сідарук з каманды жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У конкурсе насценнага друку перамагла каманда СВК “Гвозніца”. За удзел усім камандам падзякаваў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Дубач. Ён пажадаў, каб з году ў год узровень ведаў санітарных дружын і іх гатоўнасць прыйсці на дапамогу толькі ўзрасталі.
Пераможцы і прызёры былі заахвочаны граматамі і дыпломамі, а таксама грашовымі прэміямі.
Дар’я ЛУЦЫК.
На здымках: у час спабор­ніцтваў; каманда СУП «Савушкіна» — пераможца.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опублкивано ГЧ №33 от 4.05.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


подробнее dopingman.com.ua

газоанализатор

evsyukov.kiev.ua