Майстар пэндзля

Сустрэча з Анатолем Ляшчынскім планавалася даўно. Была не адна папярэдняя дамоўленасць па тэлефоне, але па розных прычынах яны адкладваліся і пераносіліся на больш позні час. У кругавароце дзён выкраіць некалькі хвілін для гутаркі з мастаком было сапраўды складана. Але ўбачыўшы чарговую карціну Анатоля Міхайлавіча, без папярэджвання і запрашэння пайшоў да яго.
Сустрэча з мастаком — гэта падарунак лёсу, а знаёмства з ім – цуд. А калі мастак – чалавек адкрыты, аптыміст, які бязмерна любіць жыццё, то і свет вакол становіцца больш светлым і радасным, забываецца ўсё дрэннае. Знаходзіцца побач з ім – адно задавальненне.
-Колькі сябе памятаю, столькі малюю, — пачынае свой аповед Анатоль Ляшчынскі. – Спачатку гэта было звычайнае захапленне, затым спрабаваў проста нешта перамалёўваць з кніг і часопісаў, а потым стаў спрабаваць рабіць копіі з карцін знакамітых мастакоў. Але важным штуршком у маёй творчай біяграфіі стаў удзел у конкурсе малюнкаў. Тады вучыўся ў 3 класе. Неяк дырэкцыя школы прапанавала мне за дзень “зрабіць” прыгожы пейзаж. Згадзіўся, але падумаўшы, намаляваў маскоўскі Крэмль. Работу адправілі ажно ў Францыю. Праз некаторы час адтуль прыйшла радасная вестка: я заваяваў прызавое месца і атрымаў гуашавыя фарбы. Тады такіх ні ў кога не было. Такім вынікам стаў ганарыцца.
Анатоль Міхайлавіч нарадзіўся і вырас у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Цяпер там, дзе стаяла вёсачка Берасцечка, – Чарнобыльская зона. Насе%

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •