“Зборны” ігрок

Карына Рыжэвіч вучыцца ў 11 “А” класе раённай гімназіі. Шмат вольнага часу ця­пер дзяўчына праводзіць на пляцоўцы ўніверсальнага спартыўнага цэнтра “Жамчужына”, дзе трэніруецца. Яна — член зборнай каманды Брэсцкай вобласці па гандболе сярод дзяўчат 1998-1999 гадоў нараджэння, мае першы дарослы разрад  (2013г.) па гэтым відзе спорту.

Гандболам дзяўчына захапілася даўно. Можна сказаць, што яна вырасла на гандбольнай пляцоўцы з мячом у руках, бо яе маці, Таццяна Яўгенаўна — прафесійная гандбалістка. Яна — майстар спорту па гандболе, была кандыдатам у маладзёжную зборную СССР, на працягу некалькіх гадоў з’яўлялася лінейным іграком нацыянальнай зборнай Беларусі, выступала за жаночую гандбольную каманду “Бярэсце”, тальяцінскі клуб “Лада”, каманду “Матор” (Украіна)…
— Сур’ёзна гандболам я стала займацца ў 4 класе, — расказвае Карына. – Трэніроўкі наведвала адзін месяц. А пасля быў перапынак на некаторы час. Мама на аднаўленні трэніровак не настойвала, бо выдатна ведала, што быць прафесійным гандбалістам – справа цяжкая. Зноў займацца гандболам на пляцоўку выйшла па ўласным жаданні праз некаторы час. Цяпер трэніруюся 5 разоў на тыдзень. З выбарам прафесіі ўжо вызначылася. Я планую атрымаць вышэйшую адукацыю банкаўскага работніка, але пры гэтым адначасова абавязкова іграць у гандбол. Паколькі гэты від спорту траўманебяспечны, то ў гандбаліста, лічу, павінен быць на ўсякі выпадак і запасны варыянт — не “спартыўная” адукацыя.
— Карына, якія твае любімыя гандбольныя ігракі?
— Сярод мужчын – Сяргей Рутэнка і Барыс Пухоўскі, ігракі нацыянальнай зборнай краіны па гандболе, сярод жанчын – мая мама, Таццяна Яўгенаўна. З іх бяру прыклад, у іх вучуся мэтанакіравана ісці да задуманага, не схіляцца перад цяжкасцямі.
— А колькі гульняў ты згуляла за зборную Брэсцкай вобласці па гандболе?
— Па маіх падліках, недзе ўжо 15 гульняў. Гонар Брэстчыны ў складзе зборнай каманды абараняла ў Чэхіі, Польшчы.
На здымку: Карына Рыжэвіч.

Опубликовано ГЧ № 33 от 4.05.16г.

Добавить комментарий


http://www.best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!