Валейбольны турнір

Завяршыўся двухдзённы адкрыты ХVIII традыцыйны турнір па валейболе сярод мужчынскіх каманд памяці Уладзіміра Чыжа. Арганізатарам яго выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Маларыцкі кансерва­вагароднінасушыльны кам­бінат. Пазмагацца за галоўную ўзнагароду – кубак — сёлета на старт выйшлі 4 каманды (у мінулым годзе іх было 6). Гэта валейбалісты Брэстжылбуда, “Камунальніка” (Маларыцкая ЖКГ), “Будаўніка” (будаўнічы трэст №8, г.Брэст) і кансерва­вагароднінасушыльнага камбіната. Спаборніцтвы прайшлі на базе ўнівер­саль­на­га спартыўнага цэнтра “Жамчужына” па кругавой сістэме.
У выніковай турнірнай табліцы на першае месца выйшла каманда “Будаўнік”, на другое — кансер­вава­гароднінасушыльнага кам­­біната, на трэцяе — “Ка­му­нальнік”. Па выніках спа­борніцтва таксама былі вы­зна­­чаны лепшыя ігракі ў кож­най камандзе.
* * *
У 2015 і 2014 гг. перамож­цай адкрытага турніру па валейболе сярод муж­чын­с­кіх каманд памяці Ула­дзі­міра Чыжа выходзіла каманда кансервава­га­род­ні­насушыльнага камбіната (трэнер Віктар Глушчык). У 2013г. у гэтым спаборніцтве не было роўных камандзе з «КварцМелПрама».
На здымку: у час спаборніцтваў.

Опубликовано Гч № 33 от 4.05.16г.

Добавить комментарий


http://rezeptfrei-viagra.com

https://gazon.net.ua

link best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!