Фініш першынства па міні-футболе

    Ва ўніверсальным  спартыўным цэнтры “Жамчужына” завяршылася III адкрытае зімняе першынство Маларыцкага раёна па міні-футболе 2016 года сярод мужчынскіх каманд.

Згодна з календаром гульняў, спаборніцтвы прайшлі ў 2 кругі, у кожным з якіх было сыграна па 9 тураў. Чвэрцьфінальныя гульні былі сыграны 9 і 10 красавіка, паўфінальныя – 16 красавіка. Фінал адбыўся 24 красавіка.
Сёлета на пляцоўку памерацца сваімі спартыўнымі сіламі выйшлі 9 каманд. Выніковую турнірную табліцу першынства 2016 года ўзначаліў “Камунальнік” (трэнер Аляксандр Ляпешка). Ён у рашаючай гульні сустрэўся з камандай кансервавагароднінасушыльнага камбіната і выйграў з лікам 4:2. На трэцім месцы апынуліся футбалісты з “Савушкіна”.
Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, які прысутнічаў на падвядзенні вынікаў і ўзнагароджванні, камандзе-пераможцы ўручыў Пераходны кубак. Па выніках першынства лепшым варатаром стаў Ілья Саўчук (“Камунальнік” (Юні)), лепшым бамбардзірам – Аляксандр Германюк (кансервавагароднінасушыльны камбінат).
Нагадаем, што барацьбу за мацнейшую міні-футбольную каманду 2016г. таксама вялі спартсмены СВК “Хаціслаўскі”, сярэдняй школы №1, “Штыль”, “Стандарт”, “Камунальнік” (Юні), прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.
Між іншым, у мінулым годзе за званне мацнейшай змагаліся 12 каманд арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў адукацыі раёна. Перамогу тады святкавала каманда кансервавагароднінасушыльнага камбіната, другое месца заняў “Камунальнік”, трэцяе — “Штыль”.
На здымку: “Камунальнік”, каманда-пераможца зімовага першынства па міні-футболе 2016 года.

Опубликовано ГЧ № 33 от  4.05.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.profvest.com

topobzor.info

profvest.com