І склад, і магазін

Магазін-склад бу­даўнічых матэрыялаў нядаўна пашырыў гандлёвую сетку раённага спажывецкага таварыства. Размясціўся ён на тэрыторыі базы райспажыўтаварыства

Гандлёвая кропка тыпу ма­газіна-склада для спа­жыў­таварыства — інавацыйная форма гандлю. Цяпер такія магазіны набываюць папулярнасць у спажыўцоў, таму і павінны быць у кожным раёне. Як правіла, яны маюць сціплы інтэр’ер і выглядаюць як складскія памяшканні. Зручнасць іх у тым, што чалавек сваімі вачамі, а не ў друкаваным буклеце, можа бачыць прадукцыю, якую прапануюць вытворцы, атрымлівае магчымасць параўнаць тавар, выбраць з яго асартыменту тое, што падыходзіць па колеру і памеру, ацаніць якасць прадукцыі.
У магазіне будаўнічых матэрыялаў можна набыць плітку для тратуараў, камень, цэглу, блокі, блокхаус, цэмент, руберойд, лінолеум, сетку-рабіцу, эмаль і многае іншае. Цяпер у магазіне-складзе шмат узораў прадукцыі СЗАТ “КварцМелПрам” і ААТ “Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў”. Увогуле ўвесь асартымент магазіна беларускай вытворчасці.
— У асноўным магазін працуе па прынцыпу “пад заказ”, аднак, калі чалавеку патрэбны невялікі аб’ём тавару, які ёсць у наяўнасці, мы яго ахвотна прапануем спажыўцу. Заказ выконваецца ў лічаныя дні, якія патрэбны, каб прывезці тавар, напрыклад, з Бярозы, Кобрына. Далей мы яго дастаўляем заказчыку. На мой погляд, галоўны плюс такіх магазінаў-складоў у тым, што чалавеку, каб вызначыцца з выбарам, не трэба пераадольваць дзясяткі кіламетраў. За яго гэта робім мы. А пакупніку застаецца толькі аформіць заказ у Маларыце, — гаворыць старшы прадавец магазіна Марыя Камышава.
Разам з Марыяй Ціханаўнай у магазіне працуе прадавец Валянціна Струнец. Яны ўважліва ставяцца да просьбаў і жаданняў маларытчан, таму абяцаюць, што асартыментны пералік магазіна будзе толькі пашырацца ў адпаведнасці з запытам спажыўца. Прадумваюць у райспажыўтаварыстве і сістэму скідак, і растэрміноўкі пры вялікім заказе. Кансультацыю наконт тавараў магазіна можна атрымаць па нумары 8(033) 672-16-04. Магазін працуе з 8.00 да 17.00.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.

На здымку: у магазіне-складзе будаўнічых матэрыялаў райспажыўтаварыства.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 35 от 12.05.16г.

Добавить комментарий


https://steroid-pharm.com

www.monaliza.kiev.ua/catalog/ternopol/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!