Працуем не ўхаластую

Ці рэальна сёння злодзею трапіць на ахоўваемы аб’ект, ці не зменшыліся расцэнкі на паслугі аховы, якія крытэрыі адбору кадраў на службу ў страявое падраздзяленне міліцыі – гэтыя і іншыя пытанні высвятлялі грамадзяне ў начальніка Маларыцкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС РБ Уладзіміра Карабчука, з якім была арганізавана “прамая лінія” ў рэдакцыі райгазеты.
Мікалай Уладзіміравіч Смаль:
— З кім сёння супрацоўнічае аддзяленне ў плане ахоўнай дзейнасці?
Уладзімір Карабчук:
— На сённяшні дзень нашай службай ахоўваецца 237 аб’ектаў розных формаў уласнасці, сярод якіх 142 жылыя дамы (памяшканні) з асабістай маёмасцю грамадзян.
М. С.:
— Ці рэальна злодзею трапіць на ахоўваемыя аб’екты, інакш кажучы, ці былі крадзяжы з ахоўваемых аб’ектаў?
У. К.:
— За апошнія 5 год такіх фактаў не дапушчана, хаця, трэба сказаць, злодзеі ўсё ж асмельваюцца і спрабуюць трапіць, асабліва ў гандлёвыя кропкі. 3 спробы пранікнення ў такія аб’екты было зарэгістравана. Ва ўсіх трох выпадках яны былі папярэджаны, а самі правапарушальнікі затрыманы на месцы здарэння.
М. С.:
— Ці не зменяцца ў бок змяншэння расцэнкі на паслугі аховы?
У. К.:
— Пакуль такое не плануецца.
М. С.:
— А льготы па-ранейшаму засталіся толькі ветэранам?
У. К.:
— Толькі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і прыроўненым да іх асобам.
М. С.:
— Мой пляменнік хацеў уладкавацца на службу ў міліцыю, але яго чамусьці не ўзялі, хаця ён мае вышэйшую адукацыю, у арміі адслужыў.
У. К.:
— Каб трапіць на службу ў міліцыю, у ахову ў тым ліку, недастаткова мець вышэйшую адукацыю і адслужыць у арміі. Адным з галоўных крытэрыяў, па якіх вызначаюць годнасць да страявой у падраздзяленнях міліцыі, з’яўляюцца добрая фізічная падрыхтоўка і добрае здароўе. Скажу, што тыя, хто хацеў уладкавацца да нас на службу, але ім адмовілі, гэтым крытэрыям не адпавядалі. Магчыма, па такой прычыне не прынялі на службу і Вашага пляменніка.
Аляксандр Фёдаравіч:
— Ці шмат у раёне арганізацый і прадпрыемстваў, якія маюць ліцэнзію на ўласную ахоўную дзейнасць?
У. К.:
— Па стану на 1 кастрычніка г.г. у раёне налічваецца 29 юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць ахоўную дзейнасць на падставе ліцэнзіі, атрыманай у нас, у тым ліку 11 сельгаспрадпрыемстваў.
Ірына Касцевіч:
— Служба аховы цесна супрацоўнічае з райаддзелам міліцыі. Якія вынікі гэтага супрацоўніцтва?
У. К.:
— Супрацоўнікі аддзялення аховы сумесна з супрацоўнікамі райаддзела ўнутраных спраў прынялі ўдзел у раскрыцці 8 злачынстваў, за адміністрацыйныя правапарушэнні затрымана 184 чалавекі, з іх 27 за ўчыненне дробных крадзяжоў, 13 – за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення.
За 9 месяцаў г.г. было праведзена 9 рэйдаў, у выніку якіх выяўлена і канфіскавана 130 літраў самагону і брагі, 2 самагонныя апараты.
Ірына  КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: начальнік Маларыцкага аддзялення Дэпартамента аховы Уладзімір КАРАБЧУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://unc-mps.com.ua

renesans-centr.kiev.ua

читайте здесь velotime.com.ua