Хрыстос ёсць Шлях, і Ісціна, і Жыццё

Праграму пад такой назвай на Вялік­дзень падрыхтавалі вучні і дзіцячы хор Нядзельнай школы (рэгент Марына Пра­капеня) пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыты. Пачалося мерапрыемства цудоўным вiншаваннем прысутных з Вялiкаднем, з самым вялікім, значным і ўрачыстым святам у праваслаўным календары. 

На працягу амаль 40 хвілін гучалі вершы, песні, інсцэніроўкі. Вернікі цёпла сустрэлі ўсе выступленні дзяцей.
Напрыканцы мерапрыемства да прысутных са шчырымі словамі велікоднай радасці звярнуўся протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель храма, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна. “Калі ў гэтым жыцці мы не навучымся абыходзіцца са сваімі бліжнімі ў духу любові і спагады, не праявім сваю міласэрнасць, — адзначыў ён, — то ў вечнасці гэта стане непераадольнай перашкодай для жыцця ў яднанні з уваскрослым Хрыстом. Прыслухаемся да тэкстаў велікоднай службы і возьмем іх за правілы свайго жыцця: “…Ненавидящим нас простим вся воскресением…, …радостию друг друга обымем, …поклонимся святому Христову Воскресению”.

На здымкУ: дзіцячы хор нядзельнай школы пры Мікалаеўскай царкве г. Маларыты віншуе вернікаў з Вялікаднем.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ 3 35 от 12.05.16г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!