“Запалі касцёр дабра!”

 У Маларыцкім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап V рэспубліканскага агляду-конкурсу піянер­скіх агітбрыгад “Запалі касцёр дабра!”. 

Галоўная мэта конкурсу – зацікавіць дзяцей дзейнасцю піянерскай арганізацыі, вывучыць яе гістарычныя традыцыі, сфарміраваць пачуццё гонару непасрэдна за сваю грамадскую арганізацыю.
Прэзентацыя творчасці піянерскіх агітбрыгад праводзілася ў трох намінацыях: “Заўжды гатоў!”, “Цімураўскія зоркі”, “Цімур і яго новая каманда”. Напрацягу 7 хвілін (менавіта столькі часу было адведзена на выступленне кожнай агітбрыгады) піянерскія атрады, выкарыстоўваючы свае рэжысёрскія, акцёрскія і музычныя здольнасці, у творчай форме расказвалі аб справах сваёй піянерскай дружыны, вернасці гістарычным традыцыям, той карысці, якую прыносяць людзям цяперашнія цімураўцы, а яшчэ гаварылі пра вядомы ім толькі па кнігах і фільмах ваенны час. І хоць тэматычна выступленні агітбрыгад былі падобныя, кожны атрад пастараўся ўнесці нешта адметнае ў творчую пастаноўку і паказаць найбольш яркія моманты сваёй дзейнасці.
Па выніках конкурсу журы прысудзіла першае месца агітбрыгадзе “Новае пакаленне” ДУА “Маларыцкая раённая гімназія”, другое — агітбрыгадзе “Вясёлыя рабяты” ДУА “Хаціслаўская сярэдняя школа”, трэцяе месца – агітбрыгадзе “Заўжды гатоў!” ДУА “Маларыцкая сярэдняя школа № 1”. На абласным этапе V рэспубліканскага агляду-конкурсу агітбрыгад “Запалі касцёр дабра!” у Брэсце раён прадставіць агітбрыгада “Вясёлыя рабяты”.
Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст ДУА “Маларыцкі раённы цэнтр
дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”
НА ЗДЫМКУ: у час конкурсу агітбрыгад.

Опубликовано ГЧ № 35 от 12.05.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.rs-clinic.com.ua/

здесь best-mining.com.ua

обращайтесь