На англійскай, як на роднай…

У Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў абласны фестываль школьных тэатральных калектываў “Асарці” на замежнай мове. У ІІ узроставай групе (вучні 8-11 класаў) на гэтым спаборніцтве Маларытчыну прадстаўляў тэатр аматараў англійскай мовы раённай гімназіі (кіраўнікі – Алена Ляшчук і Людміла Грашук).
-У творчым спаборніцтве ўдзельнічала 19 калектываў Брэстчыны, — гаворыць Людміла Канстанцінаўна. – Па выніках фестывалю наша выступленне на англійскай мове адзначана дыпломам III ступені. На суд журы мы прадставілі 10-хвілінную інсцэніроўку “Сучасныя мініяцюры”, паводле твораў сучаснага амерыканскага пісьменніка Д.М.Ларсана. Сцэнарый для выступлення распрацоўвалі сумесна з вучнямі-артыстамі: Юліяй і Веранікай Федарук (дзевяцікласніцы), Аляксандрай Пацурай, Кацярынай Бітулінай, Кірылам Крэйдзічам, Яўгенам Трушко, Марынай Чыкіта, Ангелінай Федасюк, Мікітам Бакуніным, Станіславам Палянскім і Міхаілам Струнцам (усе дзесяцікласнікі). Неабходны рэквізіт (згодна з умовамі фестывалю, ён павінен быць у мінімальнай колькасці) і сцэнічныя касцюмы для выступлення падбіралі самі.
Журы адзначыла мастацкую вартасць твора, прадстаўленага артыстамі-гімназістамі на абласной сцэне, выразнасць мовы акцёраў, іх вымаўленне і ўзровень валодання замежнай мовай, адпаведнасць задумкі твора і яго сцэнічнага ўвасаблення, а таксама ўдалае музычнае суправаджэнне.
* * *
Ва ўзроставай групе 1-7 класы дыпломам I ступені ўзнагароджаны юныя тэатралы з Олтушскай СШ (настаўніца Аляксандра Дземядзюк). Яны на суд журы прадставілі ісцэніроўку на нямецкай мове “Бруфала”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Алена Ляшчук і Людміла Грашук з юнымі артыстамі тэатра аматараў англійскай мовы з раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано Гч № 35 от 12.05.16г.

Добавить комментарий


profvest.com

заказать продвижение сайта

www.tsoydesign.com.ua/interiors/interer-kvartiryi/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!