“Дзяржаўныя сімвалы на фоне гісторыі”

Пад такою назваю на працягу больш чым паўтары гадзіны вялася размова за «круглым сталом» у чытальнай зале раённай бібліятэкі, якая была прымеркавана да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, Андрэй Гарбацэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Уладзімір Бойка, старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Сцяпан Герасімук, былы старшыня райвыканкама, Сяргей Папко, старшыня раённага грамадскага аб’яднання “Саюз афіцэраў”, Уладзімір Данілёнак, намеснік начальніка аддзела пагранічнай службы “Маларыта”, і інш. Цікавай і пазнавальнай стала сустрэча таксама і для вучняў 10-ых і 11-ых класаў раённай гімназіі і СШ №1. Між іншым, яна пачалася выкананнем усімі прысутнымі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Затым адбыўся прагляд відэафільма, што расказваў пра гісторыю Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якія сталі разам з Дзяржаўным гімнам галоўнымі сімваламі суверэннай Беларусі.
За герб і флаг беларусы прагаласавалі на рэферэндуме ў 1995г.
Напрыканцы сустрэчы Валянціна Ібрагімава, загадчыца аддзела абслугоўвання, расказала пра герб г.Маларыты, звярнула ўвагу на тое, што 2016 год для нашага раённага цэнтра юбілейны – спаўняецца 450 гадоў з часу першага яго ўпамінання ў гістарычных дакументах.
– Герб, флаг, гімн яднаюць нас як грамадзян Беларусі, дэманструюць адзінства і агульную волю, а таксама сімвалізуюць павагу да продкаў, вернасць традыцыям, жыццеўстойлівасць, працавітасць і надзею на шчаслівую будучыню, — гаворыць Вадзім Граф, вучань 11 “Б” класа раённай гімназіі, уладальнік дыплома ІІІ ступені трэцяга (абласнога) этапу сёлетняй рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: падчас «круглага стала» ў раённай бібліятэцы, прымеркаванага да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Беларусі. Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 36 от 14.05.16г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!