Узорная “Гадзіна Пік”

Дзіцячы агіттэатр “Гадзіна Пік”, які дзейнічае пры аўтаклубе Маларыцкага раённага цэнтра культуры, нядаўна пацвердзіў ганаровае званне “Узорны”. Калектыў сваю дзейнасць пачаў у верасні 2011г. на базе Маларыцкай раённай гімназіі. Нязменным яго мастацкім кіраўніком, рэжысёрам, пастаноўшчыкам, сцэнарыстам і ідэйным натхняльнікам з’яўляецца Вольга Махнавец, педагог-арганізатар згаданай установы адукацыі. За “Гадзіну Пік” цяпер выступаюць 15 чалавек – вучняў 5-9 класаў раённай гімназіі, членаў піянерскай дружыны “Лідар”.
-Усе агітацыйна-мастацкія выступленні агіттэатра, — гаворыць Вольга Уладзіміраўна, — накіраваны ў першую чаргу на фарміраванне і далучэнне да духоўна-маральнай і грамадзянска-патрыятычнай культуры маладога пакалення. Наша дружная “тэатральная” каманда шмат разоў прымала ўдзел у розных дзіцячых мерапрыемствах. “Гадзіна Пік” паспела ўжо “засвяціцца” на розных конкурсах, фестывалях, спартыўных святах не толькі ў раёне і вобласці, але і рэспубліцы. Памятным для кожнага члена агіттэатра і важным у плане творчых дасягненняў для нас стаў удзел у ІV рэспубліканскім аглядзе-конкурсе піянерскіх агітбрыгад “Запалі касцёр дабрыні”. На гэтым творчым спаборніцтве мы выступілі з праграмай “Разам – дружная сям’я” ў намінацыі “Піянер – усяму прыклад” як пераможцы абласнога этапу. Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу “Гадзіна Пік” узнагароджана дыпломам ІІІ ступені.
Дзіцячы агіттэатр не стаіць на месцы. Цяпер ён рыхтуецца да новых творчых конкурсаў і перамог. Для ўсіх жа ўдзельнікаў “Гадзіны Пік” рэпетыцыі – гэта цікавае і карыснае месца правядзення вольнага часу, творчыя сустрэчы, знаёмствы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Вольга Махнавец і яе ўзорны агіттэатр “Гадзіна Пік”.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 36 от 14.05.16г.

 

Добавить комментарий


мазда сх 5

www.topobzor.info

www.adulttorrent.org
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!