Трактарыст — ас

Багацце любой краіны – дарогі. Яны злучаюць вёскі, гарады і лёсы людзей, робяць наша жыццё больш камфортным, эканомяць час, аб’ядноўваюць. А каб яны доўга служылі нам, дарогам патрэбен руплівы, клапатлівы і старанны гаспадар. У нашым раёне з гэтымі абавязкамі на сённяшні дзень добра спраўляецца калектыў ДРБУ-179. У арганізацыі многа тых, хто самааддана і шчыра працуе, прымнажае слаўныя традыцыі. Сярод іх — Юрый Вабішчэвіч, які ДРБУ аддаў без малога амаль 13 гадоў.
— Як уладкаваўся сюды ў 1998 г., так тут і працую, — прызнаецца Юрый Аляксеевіч. –Што трымае? У першую чаргу – калектыў, дружны, арганізаваны, дзе шмат аднадумцаў. Ды і як я буду без свайго карміцеля – трактара МТЗ-82?
Пачынаў Юрый у ДРБУ-179 дарожным рабочым. З першага дня юнак стараўся, імкнуўся працаваць сумленна, старанна выконваў любую даручаную справу. У такіх выпадках кажуць: без халтуры. Хутка яго заўважылі. А праз некаторы час Юрый атрымаў свой першы трактар Т-150, які стаў добрай школай на шляху да прафесійнага станаўлення. Працуючы на ім,  хлопец паступова спасцігаў усе прамудрасці і тонкасці работы на трактары. Прайшло зусім нямнога часу, і Юрый стаў сапраўдным майстрам сваёй справы, высакакласным спецыялістам, трактарыстам-асам. Цяпер ужо і ён сам шчыра дзеліцца вопытам, багатымі ведамі.
Да тэхнікі Юру цягнула даўно, таму з ёю і вырашыў звязаць сваё будучае жыццё.
— А якая самая жаданая мара? – цікаўлюся я.
— Да выхаду на заслужаны адпачынак прапрацаваць у ДРБУ № 179, — не задумваючыся, адказаў Юрый.
Напярэдадні прафесійнага свята Юрый Вабішчэвіч за добрасумленную працу і дасягнутыя вытворчыя вынікі ўзнагароджаны дыпломам,  а яго імя занесена на Дошку пашаны камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Брэстаблдарбуд”. 
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Юрый Вабішчэвіч, адзін з лепшых трактарыстаў ДРБУ-179.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://velotime.com.ua

продажа бетона

eurobud.com.ua/bitumnaya-cherepitsa-shinglas-vestern/