Корманарыхтоўка пачалася

   У ліку першых у раёне прыступілі  да ўборкі  траў першым укосам і закладкі сенажу  працаўнікі СВК  “Чырвоны партызан”.

Вось і ў панядзелак на 52-гектарным участку ва ўрочышчы “Плашчыня”, куды мы накіраваліся ра­зам з галоўным аграномам гаспадаркі Ігарам Бурштынам, з раніцы кіпела работа. Акрамя буслоў, якія шчыравалі на пакосе, тут на падборы скошанай напярэдадні травы працавалі 3 падборшчыкі . На адвозцы правяленай масы да месца закладкі сянажнай ямы былі задзейнічаны 2 “ЗІЛы” і 1 “МАЗ”, а таксама 4 трактары з «Пімамі». Вадзіцелі і механізатары адзін за адным пад’язджалі да падборшчыкаў, і густая зялёная маса, нібы бурлівы паток вады, “лілася” ў кузавы і прычэпы.
— Трава сёлета не тое, што летась, — гаворыць ме­ха­нізатар КВК-800 Віталь Шышук у час невялічкага перапынку. — Машыны не паспяваюць за намі…
А травы і сапраўды выраслі добрыя. Звалкаваныя граблямі валкі іх здалёк відны на пакосе. Галоўнае цяпер закласці з убранай травы якасны сянаж, каб удосталь забяспечыць грамадскі статак на зіму кармамі. Таму ўсе ўдзельнікі “зялёнага” жніва працуюць як адзіны зладжаны канвеер. Ды і стымул для гэтага ёсць: калі травы першым укосам, а гэта 700 гектараў, будуць убраны за 15 дзён, за сваю работу яны атрымаюць двайную плату. Першыя дні касьбы паказваюць, што для лукаўскіх механізатараў і вадзіцеляў гэта цалкам рэальна: за 2 дні тут травы былі скошаны больш чым на 200 гектарах, больш чым на палове гэтай плошчы – убраны. Галоўнае цяпер, каб надвор’е не падвяло. Усяго ж, па словах галоўнага агранома, з траў першага ўкосу ў сельгаскааператыве плануюць за­класці да 3,5 тысячы тон сенажу (на трамбоўцы зялёнай масы задзейнічаны “Амкадор” Васіля Пятручыка) і нарыхтаваць 700 тон сена. Варта адзначыць таксама, што ўсе ўдзельнікі корманарыхтоўчай кампаніі забяспечаны га­ра­чымі абедамі. Таму для паспяховага правядзення “зя­­лёнага” жніва, якое стартавала практычна за дзень-два да нашага прыезду, у гаспадарцы ёсць усё.
Надзея ЯЦУРА.
На здымкУ: зладжана працуюць механізатары Віталь Шышук (справа) на падборы зялёнай масы і Васіль Балі­цэвіч — на яе адвозцы.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано Гч № 37 от 18.05.16г.

Добавить комментарий


biceps-ua.com

https://monaliza.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!