Дзеля бяспекі

Хутка пачнуцца летнія канікулы. Напярэдадні іх дзецям нялішнім будзе нагадаць пра правілы паводзін на дарогах.
— У мэтах прафілактыкі і прадухілення дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей, — гаворыць Таццяна Крысіна, загадчыца Маларыцкай дзіцячай бібліятэкі, — у нас традыцыйна запланавана правядзенне шэрагу мерапрыемстваў. Адно з іх прайшло зусім нядаўна.
Урок прафілактычных паводзін “Ты на вуліцы адзін” з вучнямі 8 “А” класа СШ №1 правёў начальнік дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі райаддзела міліцыі Віталій Дашкевіч. Ён расказаў пра асноўныя накірункі работы службы ДАІ, прычыны дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, адказнасць за парушэнне правілаў дарожнага руху. Асаблівую ўвагу Віталій Пятровіч скіраваў на бяспеку паводзін на дарогах, язду на веласіпедах і скутарах, а таксама пра ўменне ведаць дарожныя знакі і дарожную разметку.
Напрыканцы сустрэчы была праве­дзена віктарына “Закон і я” і раздадзены памяткі прысутным “Як не дапусціць правапарушэнняў”. Акрамя таго, Віталь Дашкевіч адказаў на шматлікія пытанні вучняў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: сустрэча з начальнікам ДАІ Віталіем Дашкевічам у дзіцячай бібліятэцы атрымалася цікавай і карыснай.

Опубликовано ГЧ № 37 от 18.05.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий