…І 547 ДЗЁН ДОБРЫХ УСПАМІНАЎ

У жыцці кожнага юнака настае час, калі трэба аддаваць доўг Радзіме. Нехта шукае магчымасць, як часта гавораць,“адкасіць”, а нехта апранае ваенную форму і ідзе служыць.
Як наша газета паведамляла ўжо, цяпер, у вясенне-летні прызыў, 40 маладых людзей з раёна пойдуць служыць у розныя вайсковыя часці. Што ж думаюць пра армію тыя, хто ўжо адслужыў, а гэта значыць стаяў на пляцы і не па чутках ведае, што такое “нарад па-за чаргой”? Чаму яна іх навучыла, якія ўрокі яны вынеслі для сябе пасля службы? У гэтым ўчарашнія воіны шчыра прызнаваліся Вікторыі Нікіцюк.

Максім Шышук, 21 год (служыў у асобнай ма­більнай брыгадзе па­вет­­рана-дэсантных войс­каў):
— Як для мяне, дык армія — гэта добры наганяй. Ранні пад’ём, мы зноў некуды бяжым, аўтамат на грудзях, скачкі з парашутам — вось гэта армія. Былі моманты, якія ўспамінаю з усмешкай, а былі і такія, што хочацца забыць. Але я праз гэта прайшоў, як і належыць кожнаму прадстаўніку моцнай паловы.
Мікалай Бягеза, 24 гады (служыў у войсках су­працьпаветранай абароны):
— Армія — гэта школа жыцця, якая выхоўвае з юнака мужчыну. Служба — не гульня ў салдацікі, гэта рэальнае жыццё.
Арцём Кардзялюк, 23 гады (служыў у мотастралковых войсках):
— Армія — жыццё па статуце. Выпрабаваць сябе, на­вучыцца спраўляцца з цяж­касцямі, адкрыць у сабе новыя здоль­насці… А як прыемна сустракаць сваіх армейскіх сяброў і ўспамінаць той ці­кавы перыяд.
Антон Вашчук, 22 гады (служыў у брыгадзе су­вязі):
— Скажу шчыра: для мя­не армія не была нечым асаб­лівым. Безумоўна, даводзілася і зброю ў руках трымаць, і падлогу мыць. Гэта выпрабаванне, якое даецца ўсім аднолькава. У арміі няма лепшых і горшых — тут усе роўныя.
Андрэй Мішчук, 21 год (служыў у зенітным ракетным палку):
— Ніколі не пашкадую аб тым, што прайшоў праз армію. І як бы ні казалі прадстаўнікі старэйшага пакалення, што армія ў іх гады была іншай, для кожнага яна свая. Цяпер многія стараюцца пазбегнуць службы, але на 23 лютага кожны лічыць сябе абаронцам Айчыны. Гэта няправільна.
Аляксандр Яўтушык, 23 гады (служыў у асобнай мабільнай брыга­дзе паветрана-дэсантных войскаў):
-У армію ідзеш юнаком, а адтуль вяртаешся мужыком. У цэлым гэта 547 дзён добрых успамінаў.
Паслухаўшы шчырыя прызнанні ўчарашніх воінаў, зрабіла вывад, што для некага з іх армія стала шчаслівым білетам у дарослае жыццё, для некага — добрай школай выхавання. Лішні раз пераканалася, што далёка не армія мяняе чалавека, а чалавек армію. І не важна, 2 гады таму назад ці 20 ты служыў, армія засталася арміяй, са сваімі суровымі законамі. І ў ёй ёсць чым заняцца, акрамя як чысціць бульбу і мыць падлогу.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


gazon.net.ua

узнать больше avtomaticheskij-poliv.kiev.ua

www.mitsubishi.niko.ua