Гулялі і вучыліся бяспецы

Уо сям’і дзеці атры­мліваюць свой першы жыццёвы вопыт, знаёмяцца з правіламі паводзін у канкрэтных сітуацыях — у быце, на прыродзе, у грамадскіх месцах. Ад учынкаў бацькоў, а іх абавязкова пераймае дзіця, у многім залежаць будучы стыль паводзін дзіцяці, яго прынцыпы, культурныя каштоўнасці. Важнасць сям’і, яе аўтарытэт у выхаванні дзяцей — бясспрэчныя. Таму рабоце з сем’ямі надаецца вялікая ўвага, калі арганізоўваюць розныя рэспубліканскія мерапрыемствы і акцыі. Да Дня сям’і у рамках прафілактычнай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прымеркавалі сустрэчу з мнагадзетнымі сем’ямі вёскі Хаціслаў, якія выхоўваюць дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
У дамы Алены і Сяргея Люльковічаў, Алы і Сяргея Гірылюкоў, у якіх выхоўваецца па шасцёра дзяцей, а таксама Святланы і Леаніда Зеніных і Святланы і Аляксандра Ківачукоў, у якіх па пяцёра дзяцей, прадстаўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях завіталі напярэдадні свята. Яны расказалі аб мэтах і задачах прафілактычнай акцыі, правялі лекторый, у час якога бацькі атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб тым, як засцерагчы дзяцей ад няшчасных выпадкаў. Дарослыя і дзеці сталі ўдзельнікамі тэматычных гульняў “Выратавальнікі спяшаюцца на дапамогу”, “Выклікай выратавальнікаў”, “Блытаніца” і “Надзвычайныя сітуацыі”, шматлікіх конкурсаў і віктарын. Ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях дзеці атрымалі сувеніры і падарункі: пропісі бяспекі, прафілактычныя кнігі, а для самых маленькіх – размалёўкі. Бацькам былі ўручаны памяткі, бо нярэдка менавіта з-за недагляду здараюцца надзвычайныя сітуацыі з удзелам малых. Летась у краіне, напрыклад, ня­шчасныя выпадкі забралі жыцці 149 дзяцей, і хоць гэта на 49 менш, чым у 2014 годзе, але ўсё роўна вельмі многа, улічваючы, што ў большасці выпадкаў дарослыя маглі прадухіліць трагедыю.
У час сустрэч бацькі і дзеці знайшлі адказы на розныя пытанні. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выказалі спадзяванне, што атрыманы ў гульнёвай форме багаж ведаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці дапаможа пазбегнуць трагедый. Бо часцей за ўсё менавіта з-за няведання таго, як паводзіць сабе ў экстранных сітуацыях, дзеці становяцца ахвярамі пажараў, аварыйных сітуацый на дарогах, пакутуюць на вадзе і ў лесе.
За радасныя эмоцыі сем’і аддзя­чы­лі выратавальнікам шчырымі апла­ды­сментамі.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымкУ: у час наведвання шматдзетных сем’яў.

Фота Віталя БЯГЕЗЫ.

Опубликовано ГЧ № 38 от  21.05.16г.

Добавить комментарий


https://www.best-cooler.reviews/

https://xn----7sbajornvhu8c.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!