Дэлегаты Маларытчыны

У панядзелак прайшоў сход упаўнаважаных Маларыцкага раёна па вылучэнню кандыдатаў і абранню ўдзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу. У яго рабоце прыняў удзел старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс.
Адкрываючы сход, старшыня райвыканкама Мікалай Шум ахарактарызаваў якасны састаў упаўнаважаных, якія прымалі важнае рашэнне. Сярод 110 упаўнаважаных 43 кіраўнікі, 27 працаўнікоў вёскі, 45 прадстаўнікоў бюджэтных арганізацый, 10 рабочых, 58 жанчын і 52 мужчыны. Многія з іх — дэпутаты раённага і сельскіх Саветаў, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця.

На сходзе старшыня райвыканкама Мікалай Шум рас­казаў, што зроблена ў раёне за апошнія 5 гадоў.
— Выкананы 7 з 11 даве­дзе­ных раёну прагнозных паказчыкаў. Актыўна раз­віваўся прамысловы комплекс. На ААТ “Маларыцкі кан­серва­вагароднінасушыльны камбінат”, напрыклад, штогод выпускаюць 14% — 15% інавацыйнай прадукцыі. За 5 гадоў аб’ём экспартнай прадукцыі павялічыўся ў 1 – 2,5 раза. Зменена і структура экспарту – спажыўцамі маларыцкай прадукцыі сталі Італія, Латвія, Кітай. Нядрэнна развіваўся і будаўнічы комплекс. За 5 гадоў уведзена ў эксплуатацыю 64 тысячы квадратных метраў жылля пры плане 55 тысяч. За пяцігодку газіфікавана 10 населеных пунктаў, пабудаваны новыя аб’екты гандлю. Нямала добрых змяненняў і ў аграрным сектары. Значна абноўлена матэрыяльна-тэхнічная база гаспадарак, пабудаваны 2 новыя і рэканструяваны 12 ферм, павялічаны валавыя зборы зерня і вытворчасці малака. На ўзроўні больш чым 34% адзначаны рост рэальных даходаў насельніцтва. Жыхары Маларытчыны цэняць тое, што зроблена, таму стараюцца працаваць дзеля свайго дабрабыту.
Анатоль Ліс у сваім вы­ступленні даў высокую ацэнку раёну як аграрнаму. Аднак адзначыў, што патэнцыял яшчэ далёка не выкарыстаны. Ён — у развіцці новага прадпрыемства “КварцМелПрам”, малога бізнесу, у больш ак­тыў­най інвестыцыйнай палітыцы.
Упаўнаважаным прадставілі магчымасць убачыць і паз­наё­міцца з кожным з кандыдатаў. У асноўным іх у раёне ведаюць не па чутках. Людзі, якія кіруюць, вучаць, лечаць… Ад Маларытчыны ў Мінск паедуць старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс, які працаваў на розных пасадах, узначальваў у свой час Навагрудскі і Ма­зырскі райвыканкамы, быў памочнікам Прэзідэнта па Гомельскай вобласці, узна­га­роджаны медалём “За працоўныя заслугі”; старшыня райвыканкама Мікалай Шум і старшыня раённага Са­вета дэпутатаў Пётр Губей, старшыня СВК “Чырвоны партызан” Сяргей Сцепанюк, дырэктар школы з в. Гвозніца дэпутат абласнога Савета дэ­путатаў Марыя Афанасенка, актыўны член раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”; урач агульнай практыкі Ланской урачэбнай амбулаторыі Наталля Паздзяйкіна, дэпутат раённага Савета, у 2012 годзе ёй прысвоена званне “Выдатнік аховы здароўя”.
Упаўнаважаныя аказалі свой давер усім, пацвердзіўшы іх права прадстаўляць Маларытчыну на аўтарытэтным Усебеларускім форуме.
Ніна СВІЦЮК.

НА ЗДЫМКУ: упаўнаважа­ныя давяраюць тым, каго выбралі на вялікі форум.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 39 от 25.05.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://apach.com.ua

steroid-pharm.com

www.farm-pump-ua.com