Май прынёс узнагароду

Віталь Кацёл механізатарам у сельгаспрадпрыемстве “Савушкіна” працуе больш за 20 гадоў. А таму добра ведае, якім важным з’яўляецца час на “зялёным” жніве. Да ўборкі траў першым укосам у СУП “Савушкіна” прыступілі аднымі з першых у раёне. І з касьбой справіліся хутка, бо ўсе, хто быў заняты на ёй, працавалі старанна. Віталь Кацёл, працуючы на касілцы КПР-9 “Палессе-2250”, скасіў за 7 дзён травы амаль на 400 гектарах. Падзякаваць лепшаму механізатару за старанную працу прыехаў у гаспадарку старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Марушаў.Ён уручыў Віталю Пятровічу Пісьмо падзякі ад Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і пажадаў такой жа руплівасці ў далейшай рабоце.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: Пісьмо падзякі атрымлівае Віталь КАЦЁЛ.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 39 от 25.05.16г.

Добавить комментарий


kompozit.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!