Прадаўжальнікі традыцый піянерыі

Дню піянерскай дружбы, які адзначаецца піянерамі краіны 19 мая, была прысвечана ўрачыстая лінейка, што прайшла ў ДУА “Маларыцкая сярэдняя школа № 2”.
Вучняў 4 класаў піянерскай дружыны “Юнацтва” чакала важная падзея – прыём у піянеры. Ганаровае права ўрачыста павязаць піянерскія гальштукі атрымалі вучні-шасцікласнікі. Рады ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” папоўніў 41 піянер. На грудзях у хлопчыкаў і дзяўчынак з’явіліся пунсовыя піянерскія гальштукі – сімвал адданасці сваёй Радзіме і піянерскай арганізацыі.
Мы рады вітаць юных піянераў у нашай вялікай і дружнай сям’і. Усе разам будзем працягваць традыцыі і дзейнасць нашай піянерскай арганізацыі.
Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст ДУА “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.
НА ЗДЫМКУ: у час урачыстай лінейкі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 39 от 25.05.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


болденон

Велосипеды Forward

dekorde.com/15-myagkaya-mebel