ТАЛЕНАВІТЫ чалавек — ТАЛЕНАВІТЫ ва ўсім

Менавіта гэтыя словы прыходзяць у галаву, калі праходзіш ля двара Святланы Антонаўны Барысюк, якая жыве ў Масевічах. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што цяпер кожны з вяскоўцаў стараецца, каб быў парадак ля хаты, на прысядзібным участку. Але Святлана Антонаўна не абышлася без асаблівай фантазіі. Чаго толькі не ўбачыш ля яе дома! Тут і паўліны, і малпы. А зроблена ўсё гэта са спадручнага матэрыялу, які ў большасці сваёй мы проста выкідваем на сметнік: з бутэлек.

-Неяк раз, калі быў вольны час, — расказвае Святлана Антонаўна, — і пад рукамі аказалася нямала пустых бутэлек, я паспрабавала з іх нешта выразаць. Атрымалася нядрэнна, і мне спадабалася на справе даваць прымяненне сваёй фантазіі. Хаця, прызнацца, майстравітасць—гэта ў нас сямейнае. Мой тата быў сталяром, мама любіла вязаць, вышываць карціны. Яны і цяпер у мяне захоўваюцца на добрую памяць. Мая дачка Алена зноў жа майстрыха: малюе, лепіць, робіць аплікацыі.
— Ідэі шукаеце ў Інтэр­не­це ці ў Вас свае? — паці­ка­вілася ў Святланы Антонаўны.
Мая суразмоўца шчыра пры­зналася, што на творчасць яе натхняюць маміны карціны і многія іншыя.
Стварэнне шэдэўраў ручной работы, а вырабы Святланы Антонаўны смела можна назваць такімі, займае, вядома ж, нямала часу. Мая гераіня стараецца выкарыстоўваць для любімай справы кожную вольную хвіліну.
— У маёй галаве куча задумак, — прызнаецца Святлана Антонаўна, — хочацца зрабіць яшчэ арла ці мядзведзя.
— А які выраб Ваш самы любімы?
— Напэўна, паўлін. Калі яго рабіла, шмат давялося пастарацца. Але ў мяне хапіла і сіл, і натхнення, — з любоўю расказвала Святлана Антонаўна.
Яшчэ раз уважліва раз­гледзеўшы гэтую надзвычай прыгожую бутэлечную птушку, пераканалася, што недасведчанаму чалавеку цяжка адрозніць яе ад сапраўднай: тут столькі маленькіх вытанчаных дэталяў, што каб зрабіць іх, трэба было і на самой справе карпець і карпець.
Нельга не адзначыць, што Святлану Антонаўну не раз заахвочвала кіраўніцтва Велікарыцкага сельвыканкама як пераможцу агляду-конкурсу на лепшы двор. Калі працавала ў сельскім магазіне, і там яе адзначалі. Іх магазін часта практыкаваў выязны гандаль, асабліва на розных мерапрыемствах, святах горада ў тым ліку, дык кожны раз работнікі магазіна прыязджалі не толькі з таварам, але і арганізоўвалі выставу сваіх работ. Ля іх вельмі любілі фатаграфавацца дарослыя і дзеці, а кіраўніцтва райспажыўтаварыства стымулявала ўмелага і прадпрымальнага прадаўца ганаровымі граматамі.
“Ёсць свае радасці ў кожным выглядзе творчасці: уся справа ў тым, каб умець браць сваё дабро там, дзе яго знаходзіш”. Наўрад ці можна аспрэчваць гэтыя словы А. Бальзака.
Сёлета ў канцы красавіка Святлана Антонаўна адзначыла юбілей. Хочацца павіншаваць яе і пажадаць далейшага нат­х­нен­ня, цікавых задум і лёгкага іх ажыццяўлення.
Лізавета Яграшына, вучаніца Пажэжынскай школы.
На здымку: усяго не­калькі цікавых карцінак, якімі ўпрыгожаны двор Святланы Антонаўны Барысюк.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 39 от 25.05.16г.

Добавить комментарий


http://etalon.com.ua

www.velotime.com.ua

best-mining.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!