…І вам адчыняць

 Упарта ісці да сваёй мэты, су­тыкнуўшыся з перашкодамі, не збівацца са шляху, імкнуцца ўзяць высокі бар’ер, нягледзячы на страх упасці, займацца справай, якая прыносіць задавальненне, – такія прыярытэты вызначыў для сябе Аляксандр Галянчук з Олтуша. Яны і дапамаглі юнаку ажыццявіць сваю мару. Цяпер ён працуе ў прэс-службе беларускага футбольнага клуба “Іслач”, які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.

Аляксандр не заканчваў факультэт жур­налістыкі, хаця жаданне пісаць, асабліва аб спартыўных падзеях, з’явілася яшчэ ў школе. Першыя яго матэрыялы выходзілі на старонках школьнай газеты і “раёнкі”.
— У 2013 годзе, калі пачынаў сваё вяшчанне спартыўны канал “Беларусь 5” і прымалі заяўкі на кастынг каментатараў і спартыўных журналістаў, вырашыў паспытаць удачу. І хоць спроба не ўдалася, але гэта стала стымулам для самаўдасканалення, — расказвае Аляксандр Галянчук. — Мне прапанавалі паспрабаваць сябе на платформах сайтаў offside.by, goals.by. Праз год самаўдасканалення я зноў прыйшоў на кастынг “Беларусь 5”. І хоць шансы былі вялікія, мяне зноў чакаў промах. Але гэта не стала нагодай кідаць любімую справу.
Аляксандр вядзе блог на by.tribuna.com. Ён спрабаваў пісаць аб вялікім тэнісе, біятлоне, хакеі, спартыўных падзеях, асобах, якія выклікаюць у яго цікавасць. Аднак захапленнем яго душы стаў футбол. Пісаць аб ім, знаёміцца з трэнерамі, футбалістамі, пашыраць у медыйнай прасторы прэстыж беларускага футбола, – справа, аб якой юнак даўно марыў.
— Напэўна, не бывае выпадковых сустрэч, як і не бывае выпадковых людзей у жыцці. Гульні Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе пачаліся ў Мінску. «Іслач» прымала гасцей з Наваполацка — футбольны клуб «Нафтан». Паглядзеўшы матч, я адправіўся на прэс-канферэнцыю. Было цікава паслухаць галоўнага трэнера Віталя Жукоўскага. Пашчасціла задаць пытанне. Як паказаў час — недарэмна. Неяк у суботу вечарам быў званок. Тэлефанаваў сам Жукоўскі. У канцы размовы ён нечакана прапанаваў мне працаваць у прэс-службе клуба, чаму я быў бязмежна рады. Праз два дні я ўжо ехаў разам з футбалістамі «Іслачы» на трэніроўку ў Маладзечна.
Як Аляксандр даведаўся потым, трэнерскаму складу яго ніхто не рэкамендаваў. Проста ў матэрыялах блогера заўважылі тое, што вельмі цэніцца, – сапраўднае захапленне і любоў да таго, што робіш. Цяпер, пераканаўшыся на сваім вопыце, Аляксандр робіць выснову, што няма дзвярэй, якія нельга адчыніць, калі ты гэтага сапраўды жадаеш. Трэба толькі змагацца за сваю мару.

На здымку: Аляксандр Галянчук.
Фота Ксеніі ДЗЕРАВЯГА.

Опубликовано Гч № 38 от 25.05.16г.

Добавить комментарий


www.fiat.niko.ua/

http://avtopoliv-gazonov.kiev.ua

link www.generico-pro.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!