Поўняцца сянажныя траншэі

У гаспадарках раёна працягваецца нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу.

Згодна з дадзенымі райсельгасхарчу, па стане на 25 мая травы былі скошаны на плошчы 3920 гектараў, што складае 39,6 працэнта да плана. На 3405 гектарах яны былі ўбраны.
Аднымі з першых касьбу і ўборку траў першым укосам завяршылі работнікі СУП “Савушкіна” і СВК “Дарапеевічы”, блізкія да фінішу і працаўнікі СВК “Чырвоны партызан”. А вось у СВК “Рыта” і ААТ “Макраны” траў на гэтую дату было скошана адпаведна па 15, у ДзП “Радзежскае” і СВК “Хаціслаўскі” — па 19 працэнтаў да запланаванага.
На гэтую ж дату з траў першага ўкосу для грамадскага статка было нарыхтавана 133 тоны сена (1,5 % да плана), закладзена 16929 тон сенажу (19,7 %) і 1603 тоны сіласу (0,9 %). Усяго травяністых кармоў для грамадскага статка было назапашана 5143 тоны кармавых адзінак, што больш, чым было летась, і складае 1,94 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. У СВК “Чырвоны партызан” фуражу на ўмоўную галаву жывёлы па стане на 25 мая было нарыхтавана па 3,4, у СУП “Савушкіна” – 2,88, у СВК “Дарапеевічы” – 2,64 цэнтнера кармавых адзінак.
У СВК “Гвозніца” на раніцу мінулай серады травы першым укосам былі ўбраны на плошчы 132 гектары. Травяністых кармоў з атрыманай масы для грамадскага статка было нарыхтавана 317 тон кармавых адзінак, што ў разліку на ўмоўную галаву жывёлы складае 2,45 цэнтнера кармавых адзінак.
Усяго ж з траў першага ўкосу, якія займаюць сёлета 585 гектараў, адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Скібіна, тут плануюць нарыхтаваць 450 тон сена і 4400 тон сенажу. Неабходная для гэтага тэхніка, па словах спецыяліста, ёсць. На касьбе траў задзейнічаны 2 касілкі, на падборы зялёнай масы — кормаўборачны камбайн “Палессе”, на адвозцы — 2 МАЗы, 1 ГАЗ-53 і трактар МТЗ-82 з прычэпам з нарошчанымі бартамі. На трамбоўцы працуе “Амкадор”.
Надзея ЯЦУРА.
На здымках: меха­ні­за­тар Сяргей Бягеза працуе на адвозцы зялёнай масы; галоўны аграном Аляксандр Скібіна (справа) абмяркоўвае з механізатарам СВК “Гвоз­­ніца” Уладзімірам Лушчыкам, які працуе на кормаўборачным камбайне “Палессе”, далейшы план падбору скошанай травы.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 40 от 28.05.16г.

 

Добавить комментарий


www.cialis-viagra.com.ua

левитра купить

запчасти мазда
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!