Новае імя — для Беларусі

Ала Назарук – метадыст-майстар Маларыцкага раённага цэнтра народнай творчасці, кіраўнік раённага аматарскага аб’яднання “Скарб талентаў”. Ала Сцяпанаўна ўжо не адзін год стварае непаўторныя, дзівосныя па сваёй прыгажосці саламяныя вырабы.
Яе работамі захапляліся ў Польшчы, Украіне, краінах Балтыі наведвальнікі падчас розных выстаў, пленэраў, фестываляў, майстар-класаў… А таленавітасць і прафесіяналізм самабытнай майстрыхі з Маларыты Алы Назарук пацвярджаюць ўзнагароды з розных творчых спаборніцтваў. Іх у скарбонцы Алы Сцяпанаўны шмат. Гэта, напрыклад, і дыпломы за ўдзел у І фестывалі народнага мастацтва Беларусі “Беларусь – мая песня” і V Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў “Вясновы букет”, ганаровыя граматы, прывезеныя са свята народнай творчасці “Траецкі кірмаш”, свята-конкурсу традыцыйных рамёстваў у рамках міжнароднага фестывалю “Палескі карагод”, за ўдзел у днях горада “Бярэсце-2011”, а таксама дыпломы, атрыманыя на конкурсе па саломапляценні, які праходзіць у рамках штогадовага Ягелонскага кірмашу ў г.Любліне (Польшча)… Нядаўна ў скарбонцы творчых дасягненняў Алы Назарук з’явілася яшчэ адна ўзнагарода.
У абласным этапе рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі – 2016” у намінацыі “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” работы Ала Назарук былі адзначаны сертыфікатам.
-Як пераможца раённага этапу, на абласны прадставіла 5 сваіх саламяных работ, — гаворыць Ала Сцяпанаўна. – Гэта вялікі па памерах павук-абярэг, тры вянкі-абярэгі, а таксама пано і сумачка. Усё гэта ацэньвала журы і на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу творчасці працоўных калектываў пад дэвізам “Созидая – творить!”, які нядаўна праходзіў у Мінску. Работы Алы Назарук атрымалі высокую ацэнку журы, наведвальнікаў выставы і адзначаны ганаровым прызам, а таксама сертыфікатам удзельніка.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: самабытная майстрыха Ала Назарук.

Опубликовано ГЧ № 40 от 28.05.16г.

Добавить комментарий


https://progressive.ua

best-cooler.reviews/best-stainless-steel-metal-cooler/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!