Катарцы клікалі назаўсёды


Нашага земляка знакамітага ганд­баліста Барыса Пухоўскага, які не раз заяўляў пра сябе ўнікальнымі спартыўнымі поспехамі, ва ўкраінскага гандбольнага клуба ”Матор”, з якім у Барыса ў апошнія гады быў заключаны кантракт, пазычыла для ўдзелу ў 2 гульнях розыгрышу нацыянальных Кубкаў кіраўніцтва вядомага і прэстыжнага гандбольнага клуба “Аль-Кіяда” рэспублікі Катар.

Між іншым, кіраўніцтва гэтага клуба пра­паноўвала Барысу пераехаць у Катар назаўсёды. Умовы былі вельмі і вельмі прывабныя, а кантракт настолькі добры, прызнаваўся Барыс Пухоўскі ў інтэрв’ю аднаму са спартыўных журналістаў, што надзвычай цяжка было ад яго адмовіцца. Але, як звычайна, адданасць роднай і любімай мінскай камандзе СКА, Беларусі ўзяла верх.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: наш зямляк знакаміты гандбаліст Барыс Пухоўскі.
Фота з архіва.

Опубликовано гЧ № 41 от  1.06.16г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!