“Працягнуць руку дапамогі”

У маі 2015 года ў Мінску прайшоў VII З’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, удзел у якім прыняў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.На вялікім прафсаюзным форуме былі пастаўлены задачы на будучыню, зацвер­джана новая праграма дзейнасці. Аб тым, як працавала гэты год раённае аб’яднанне прафсаюзаў, якімі былі га­лоўныя арыенціры дзейнасці, карэспандэнт райгазеты гутарыла са старшынёй аб’яднання Сяргеем  Строкам.

— Мінуў год пасля з’езда. Адрэзак часу немалы. І зроблена нямала. Сяргей Іванавіч, коратка спыніцеся на тым багажы, які напрацаваны прафсаюзамі за гэты час.
— Калі ўспамінаць VII З’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, дык нельга не сказаць, што на ім былі вызначаны шляхі вырашэння пытанняў, якія доўгі час здаваліся невырашальнымі. І многае ў цэлым у межах краіны ўжо зроблена. Напрыклад, унесены змяненні ў Пастанову Савета Міністраў № 569 і на карысць маладых спецыялістаў і маладых рабочых вырашана пытанне аб выплатах па лістах часовай непрацаздольнасці. Нельга не адзначыць і той факт, што заключана пагадненне паміж Маларыцкім райвыканкамам, раённым аб’яднаннем наймальнікаў і раённым аб’яднаннем прафсаюзаў на 2016-2018гг. “Сацыяльны пакет” Маларыцкага раёна ўтрымлівае 15 пунктаў працоўных і сацыяльных гарантый. Значную ўвагу прафсаюзы надаюць пытанням занятасці. Практычна год праводзіцца пастаянны прафсаюзны маніторынг па прадпрыемствах. На жаль, сёння некаторыя з іх вымушаны для захавання вытворчасці ўводзіць няпоўную занятасць. У такім выпадку наша задача забяспечыць усе выплаты, якія належаць работнікам па заканадаўству і калектыўнаму да­гавору. У абсалютнай большасці няпоўная заня­тасць – гэта ча­со­вая ме­ра. Як пра­віла, на прад­прыемствах аднаўляецца паў­нацэнная работа. Так, на пэўны час на 4-дзённы рабочы тыдзень да­­водзілася пе­ра­ходзіць калектыву Маларыцкай райаграпрам­тэхнікі, былі праблемы летась і ў Ма­ларыцкай ПМК-20. Цяпер сітуацыя палепшылася. Застаецца складанай яна на прадпрыемстве “КварцМелПрам”.
— Але нярэдка аптымізацыя вытворчасці – гэта рэальная неабходнасць. Як тут прафсаюз можа дапамагчы чалавеку?
— У такіх сітуацыях мы настойваем, каб інтарэсы работнікаў былі ўлічаны па максімуму. На жаль, не ўсе наймальнікі тут сумленныя. Даводзіцца сутыкацца з фактамі скрытага скарачэння, калі з работнікам далей проста не заключаюць кантракт, а пасля яго зваль­нення скарачаюць пасаду ці істотна змяняюць умовы працы, да прыкладу, пераводзяць на палову стаўкі. Такога дапускаць нельга. Работнік павінен прайсці працэдуру скарачэння па ўсіх правілах, з выплатай неабходнай кампенсацыі і магчымасцю перанавучання.
— Пад увагай прафсаюзаў зна­­­ходзяцца і пытанні аховы працы.
— Так. Гэтыя пытанні – адна з асноў дзейнасці прафсаюза. Калі браць у цэлым па рэспубліцы, толькі за 2015 год тэхнічныя інспектары працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі правялі больш за 1200 праверак, у час якіх было выяўлена амаль 64 тысячы парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы. Летась у нас у раёне працавала рэйдавая група абласнога аб’яднання прафсаюзаў у складзе 4 тэхнічных інспектараў працы. Былі праведзены маніторынгі на прадпрыемствах, аказана істотная дапамога спецыялістам на месцах. Работа рэйдавых груп запланавана і сёлета. Між іншым, можна канстатаваць, што сёлета па выніках 4 месяцаў няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў раёне няма.
— Адна з задач, што былі па­стаў­лены на З’ездзе, — ства­рэн­не прафсаюзных арганізацый на ўсіх прадпрыемствах, незалежна ад формы ўласнасці. Як вырашаецца гэтае пытанне?
— Раённае аб’яднанне прафсаюзаў і галіновыя прафсаюзы актыўна працуюць над тым, каб там, дзе ёсць калектыў і працоўныя адносіны, быў і прафсаюз. У нашым раёне за гэты час з’явіліся 4 пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі, рады членаў прафсаюза ў раёне папоўнілі 102 чалавекі. У цэлым прафсаюзы раёна ў 92 “пярвічках” і прафгрупах аб’ядноўваюць больш за 8 тысяч працоўных. Вядуцца перагаворы яшчэ з трыма арганізацыямі прыватнай формы ўласнасці аб стварэнні ў іх прафсаюзных “пярвічак”.
— З мінулага года прафсаюзы пачалі праводзіць прававыя прыёмы грамадзян. Як Вы мяр­куеце, гэтая практыка сябе апраў­­дала?
— Безумоўна. На працягу года фармат правядзення прававых прыёмаў змяняўся. Спачатку прыёмы грамадзян праводзіліся ў раённым аб’яднанні, а потым прафсаюзныя юрысты пачалі выязджаць на прадпрыемствы, каб на месцах адказаць на пытанні людзей. За апошні час прававыя прыёмы былі арганізаваны ў Маларыцкім ДзПЛ СВ, Маларыцкай ПМК-20, КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”, у раённым аддзеле культуры, Маларыцкай ЦРБ, СВК “Хаціслаўскі” і ААТ “Макраны”. За пад­казкай у пытаннях змянення ўмоў працы, размеркавання прэміяльнага фонду, перарывання кантракту, па­-цвярджэння працоўнага стажу, вы­лі­чэн­ня страхавога стажу звярталіся не толькі работнікі прадпрыемстваў і ар­­ганізацый, спецыялісты кадравай службы, але, нярэдка, і самі кіраўнікі. Такая форма работы вельмі карысная.
— Адным з важных накірункаў дзейнасці прафсаюза з’яў­ляец­ца арганізацыя адпачынку.Раённае аб’яднанне прафсаюзаў, як ужо неаднойчы расказвала раённая газета, не заставала­ся ў баку ад культурных і спар­тыў­ных падзей, нярэдка само выступала арганізатарам мера­прыемстваў. Напомніце, калі ласка, у некалькіх словах пра самае цікавае.
— Калі гаварыць пра культуру, дык трэба адзначыць, што ўжо другі год у раёне, як і ў рэспубліцы, праводзіўся прафсаюзны конкурс “Новыя імёны Беларусі”. Ён дапамог выявіць новыя таленты ў працоўных калектывах. Так, сямейны калектыў Вікторыі Ляўчук стаў удзельнікам абласнога этапа конкурсу. А майстар раённага Цэнтра народнай творчасці Ала Назарук выйшла ў фінал рэспубліканскага этапа конкурсу “Новыя імёны Беларусі”. Прафсаюзныя арганізацыі раёна былі ініцыятарамі шматлікіх спартыўных мерапрыемстваў. Лепшых у спорце вызначалі галіновыя спартакіяды. Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі былі выдзелены сродкі на набыццё спартыўнай формы, якая, па рашэнні прэзідыума раённага аб’яднання прафсаюзаў, была перададзена спартыўнай камандзе прадпрыемства “Савушкіна”.
— Прафсаюзы не застаюцца ў баку і ад дабрачыннасці.
-Безумоўна. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў прымае актыўны ўдзел у акцыі “Прафсаюзы — дзецям”. Не забываем мы і пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Дарэчы, паміж раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, раённым камітэтам ГА “БРСМ” і раённым саветам ветэранаў падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. Моладзь, ветэраны і прафсаюзныя арганізацыі разам праводзяць шмат патрыятычных мерапрыемстваў.
— Пачынаецца лета. І прафсаюзы больш актывізуюць яшчэ адзін напрамак сваёй дзейнасці – аздараўленне і турызм.
— Сапраўды, вялікую ўвагу надае ў сваёй рабоце Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі аздараўленню працоўных. Санаторна-курортнае прадпрыемства “Белпрафсаюзкурорт” аб’ядноўвае 13 здраўніц, дзе можна не толькі атрымаць лячэнне, але і добра адпачыць. Каб зрабіць пуцёўкі больш даступнымі, было прынята рашэнне аб прадастаўленні 25%-й скідкі для членаў прафсаюза. Са скідкай у 25 % можна адправіцца і ў цікавае падарожжа з філіялам “Брэсттурыст” прадпрыемства “Беларустурыст”. За пуцёўкамі ў турыстычныя паездкі можна звяртацца ў свае прафсаюзныя арганізацыі, раённыя камітэты прафсаюза і раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Гутарыла Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргей Строк. Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 41 от 1.06.16г.

Добавить комментарий


посмотреть www.profvest.com

onlyyou.od.ua/services/spa/

www.adulttorrent.org/category/cartoons
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!