Падводны айсберг п’янства

Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, што прайшло пад старшынствам Вадзіма Шпетнага, як заўжды, пачалося з разгляду адміністрацыйных пратаколаў. На гэты раз іх было толькі пяць, што, безумоўна, не магло не парадаваць, бо за кожнай адміністрацыйнай справай — лёс маладога чалавека, яго будучыня.

Непаўналетняга Юрыя супрацоўнікі міліцыі спынілі ўначы ля парка ў горадзе Кобрыне. Як высветлілася, хлопец гасціў у сястры, потым пайшоў гуляць, выпіў, як расказвае, літр піва. Што яго ўчынак дрэнны, так і не зразумеў. А вось аб тым, што больш нельга трапляць яму ў падобную сітуацыю, гаварыў упэўнена, бо, як і іншыя навучэнцы прафесійнага ліцэя, ведае: другі адміністрацыйны пратакол, складзены за распіццё спіртных напояў, пазбавіць яго магчымасці атрымаць пасведчанне на права кіравання транспартным сродкам, а значыць, гады вучобы пройдуць упустую. Гісторыя яшчэ трох навучэнцаў ліцэя выклікала, як кажуць, і смех, і слёзы. Хлопцы ў час азартнай гульні не знайшлі нічога лепшага, як прымусіць таго, хто прайграў, распрануцца і крычаць у калідоры інтэрната. Прычым, да такога “пакарання”, у рэшце рэшт, далучыліся ўсе трое удзельнікаў гульні. За такі нягодны ўчынак кожны з падлеткаў быў аштрафаваны.
Штраф у памеры 1 мільёна руб­лёў давялося заплаціць і шаснац­цацігадоваму Ігару, які ехаў на скутары, не маючы пасведчання на права кіравання транспартным сродкам. Пра тое, што так нельга рабіць, юнак, як прызнаўся, ведаў. Але вельмі не хацелася яму ісці ў магазін пешшу. Паездка па горадзе на адлегласць у некалькі сотняў метраў абышлася вельмі дорага, што можа стаць навукай для іншых непаўналетніх і іх бацькоў.
Што датычыцца сумных гісторый дарослых, дык іх на гэтым пасяджэнні камісіі давялося пачуць нямала. Прычым, усе іх аб’ядноўвае адна, самая балючая праблема, — п’янства жанчыны-маці. Калі ў сям’і К., дзе выхоўваецца чацвёра непаўналетніх дзяцей, сітуацыя больш-менш высветлілася: мама, якая амаль зусім не займаецца сваімі дзецьмі, хутчэй за ўсё будзе пазбаўлена магчымасці выхоўваць іх і стане “абавязанай” асобай, а даглядаць за дзецьмі будзе бацька, дык у сям’і Д., дзе з-за п’янства бацькоў, у першую чаргу маці, пакутуюць двое дзяцей, усе праблемы — пакуль толькі падводны айсберг. І б’е трывогу ў гэтай сітуацыі бабуля ўнукаў, якая занепакоена тым, што малыя з-за сварак бацькоў нер­вуюцца, часта застаюцца дома без нагляду. Усё пачалося, расказвала пажылая жанчына, якая разам з сынам прыйшла на пасяджэнне, яшчэ з першых гадоў, як яе сын і нявестка ўзялі шлюб. Нявестка часта па вечарах затрымлівалася з кампаніямі ў кафэ, сын шукаў яе, прывозіў п’яную дамоў. Потым і сам пачаў прыкладвацца да бутэлькі. Быў час, калі маці пакідала сям’ю, дзеці заставаліся з бацькам. Калі ж жонка вярталася дамоў, “перамір’е” праходзіла за сталом з гарэлкай. Праблемы ў сям’і паступова дайшлі да скасавання шлюбу. Але пакідаць дзяцей з маці, якая пра іх зусім не думае, бацька не згодны. З тым, што прыйшоў час сур’ёзна ўмяшацца ў праблемы сям’і, былі згодны ўсе члены камісіі па справах непаўналетніх. Якім будзе рашэнне, залежыць, як было агучана, менавіта ад паводзін бацькі, які хоча ўзяць на сябе выхаванне дзяцей, пазбавіўшы такога права маці.
Трэцяя гісторыя прымусіла яшчэ раз пераканацца ў тым, што сем’і, дзе хоць аднойчы ўзніклі праблемы з п’янствам бацькоў, павінны пастаянна знаходзіцца пад увагай. Здавалася б, у сям’і С. з вёскі Галёўка, дзе маці палячылася ад алкагалізму, жыццё наладзілася. І ў доме быў наведзены парадак, і дзеці былі дагледжаны і накормлены. Але жанчына не стрымалася і зноў запіла. І часу, здаецца, прайшло няшмат, але ад былога парадку ў доме не засталося і следу, а маці забыла нават пра хворае дзіця. Дачку і сына давялося з сям’і забраць і ўладкаваць у педыятрычнае аддзяленне райбальніцы. Сама ж маці наведала дзяцей толькі праз чатыры дні. Распавядаючы, як добра ёй было, калі не піла, жанчына ў чарговы раз паабяцала пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці. Іншага выбару, як папярэдзілі яе члены камісіі, у гора-маці няма.
На пасяджэнні камісіі было абмеркавана таксама і пытанне аб арганізацыі работы па занятасці пад­леткаў у летні перыяд. З ін­фар­мацыяй аб тым, якія карысныя справы чакаюць у час канікулаў на­вучэнцаў Маларыцкага ДзПЛ СВ, у першую чаргу тых непаўналетніх, хто ўжо дапускаў правапарушэнні, пазнаёміла метадыст ліцэя Таццяна Белаш. На ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх, як адзначыла яна, узята 20 навучэнцаў прафесійнага ліцэя. Усе яны на працягу лета будуць знаходзіцца пад пільным кантролем. У чэрвені юнакі праходзяць вытворчую практыку, а гэта значыць, што кожны дзень з імі працуюць выкладчыкі і майстры. У ліпені на базе ліцэя арганізоўваецца работа лагера працы і адпачынку. З 20 навучэнцаў, што будуць наведваць яго, 18 – гэта тыя, хто ўзяты на ўлік у інспекцыі. У жніўні падлеткі паедуць дамоў і будуць знаходзіцца пад увагай бацькоў і ўчастковых інспектараў па месцы жыхарства. Для часткі навучэнцаў, якія жывуць у горадзе, напярэдадні новага навучальнага года знойдуцца справы ў ліцэі. Яны будуць добраўпарадкоўваць тэрыторыю, наводзіць парадак у вучэбным корпусе.
Будуць заняты працай і адпачываць у рознаўзроставых атрадах, вытворчых брыгадах, вытворчых звеннях, лагерах працы і адпачынку, лагерах з кругласутачным знаходжаннем і 11 школьнікаў, якія таксама ўзяты на ўлік у інспекцыі.

Святлана МАКСІМУК.

Опубликовано ГЧ № 41 от 1.06.16г.

Добавить комментарий


www.citroen.niko.ua/models/citroen-c-elysee_354/

arbud-prom.com.ua

https://velotime.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!