Інтэлектуальны конкурс – для знаўцаў Маларытчыны

Інтэлектуальнаму руху Леанід Лук’янчук, настаўнік тэхнічнай працы раённай гімназіі, прысвяціў ўжо не адзін год свайго жыцця. Ён арганізуе на Маларытчыне гульні “Што? Дзе? Калі?” Сур’ёзна падрыхтоўкай каманд да ўдзелу ў гэтых спаборніцтвах пачаў займацца амаль 15 гадоў таму. Штогод Леанід Ксенафонтавіч трэніруе па 5-6 каманд, якія складаюцца з вучняў 2-11 класаў. Яны прымаюць актыўны ўдзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх інтэлектуальных гульнях. З 2009г. каманды юных знаўцаў раённай гімназіі пад кіраўніцтвам Леаніда Лук’янчука заваявалі ў сваю скарбонку амаль 50 узнагарод рознага ўзроўню. Сярод іх ёсць ужо і міжнародныя.

У “Што? Дзе? Калі?” Леанід Ксенафонтавіч прыйшоў 30 гадоў таму. Спачатку глядзеў па тэлевізары перадачы на інтэлектуальную тэматыку, спрабаваў сам адказваць на пытанні. Прычым правільныя адказы даваў вельмі часта. Таму ўзнікла ідэя паспрабаваць арганізаваць гурткі ў СШ №3, у якой тады працаваў. Дырэкцыя ўстановы адукацыі такія памкненні падтрымала. Адразу з’явіліся і тыя вучні, хто жадаў паспрабаваць свае інтэлектуальныя сілы. Праўда, іх спачатку было не вельмі шмат. Для Леаніда Лук’янчука заняткі ў гуртку “Што? Дзе? Калі?” сталі своеасаблівым хобі.
— Для кожнага сучаснага чалавека актуальным з’яўляецца набыццё новых ведаў, — гаворыць Леанід Ксенафонтавіч. – Каб быць паспяховым у жыцці, неабходна ўмець самастойна адшукваць інфармацыю і яе аналізаваць.
Раённая гімназія сумесна з рэдакцыяй газеты “” адкрываюць на старонках газеты рубрыку “Што? Дзе? Калі?” Мы запрашаем жыхароў горада і раёна прыняць удзел у інтэлектуальным конкурсе з мэтаю стварэння ў будучым “моцных” дзіцячых і дарослых каманд знатакоў Маларытчыны.
— Асаблівасць гэтага конкурсу ў тым, — кажа Леанід Лук’янчук, — што ў ім на роўных і сумленна могуць мерацца сваімі сіламі ўсе, незалежна ад узросту, прафесіі, статусу. Галоўная мэта конкурсу – гэта ўдасканальванне навыкаў працы з кнігамі, энцыклапедыямі, інтэрнэтам… Шукаць адказы на пытанні можна ўсёй сям’ёй, установай адукацыі, прадпрыемствам, арганізацыяй, з сябрамі.
Пасля кожнага тура на старонках газеты будуць публікавацца прозвішчы ігракоў, якія правільна адкажуць на пытанні. А па выніках года пераможцы будуць узнагароджаны і, магчыма, змогуць прыняць удзел у гульнях інтэлектуалаў Брэсцкай вобласці і рэспублікі.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Леанід Лук’ян­чук, адзін з заснавальнікаў інтэ­лек­туальнага руху на Маларытчыне.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 41 от 1.06.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://farm-pump-ua.com

granit-sunrise.com.ua

photolifeway.com