Небяспечныя вынікі курэння

Курэнне – гэта самая распаўсюджаная шкодная звычка і самы небяспечны фактар рызыкі для нашага здароўя. Тытунёвы дым уплывае не толькі на самога курыльшчыка, але і на тых, хто побач. Аднак многія, хто курыць, лічаць, што іх шкодная звычка ўплывае толькі на іх здароўе, таму яна з’яўляецца іх асабістай справай. Але гэта далёка не так. Штогод у нашай рэспубліцы ад ужывання тытуню памірае да 15,5 тысячы чалавек.
Пра тое, што курэнне з’яўляецца адным з асноўных фактараў рызыкі развіцця захворванняў, пастаянна гавораць і ўрачы сваім пацыентам. Аднак пераканаць чалавека быць адказным за сваё ўласнае і бясцэннае жыццё па-добраму не так проста. Статыстыка сведчыць, што 80% курыльшчыкаў выраслі ў сем’ях, дзе бацькі курылі. А дзеці любяць пераймаць учынкі і паводзіны сваіх бацькоў. І калі яны бачаць іх штодзённа з цыгарэтай, гуляюць з прыгожымі пачкамі ад цыгарэт, паднімаюць, а падчас і спрабуюць іх акуркі, то лічаць, што гэта нармальна. Такім чынам, бацькі, якія кураць, уносяць свой уклад у прылучэнне дзяцей да шкоднай звычкі. І самае страшнае тое, што яны пастаянна і непрыкметна наносяць шкоду здароўю сваіх дзяцей і іншых членаў сям’і, якія побач.
Працяглае дзеянне на арганізм тытунёвай атруты прыводзіць да змянення дыхальнай функцыі лёгкіх, выклікае алергічныя захворванні. Прымусовае курэнне аказвае шкоднае ўздзеянне на разумовую здольнасць чалавека, аслабляе ўвагу, пагаршае памяць. Дзеці ў сем’ях, дзе кураць, часцей хварэюць, у іх парушаецца імунітэт. Недапушчальна, каб жанчыны, асабліва цяжарныя, знаходзіліся побач з асобамі, якія кураць. Тытунёвая атрута ўплывае на здроўе не толькі будучай маці, але і на развіццё плода. Праз плацэнту яна лёгка пранікае ў кроў плода, выклікаючы выкідышы, заўчасныя роды, нараджэнне аслабленых і дзяцей з малой вагой. Вельмі небяспечна, калі да курэння прывучаюцца дзяўчаты. Пры гэтым, чым раней яны пачынаюць курыць, тым больш праблем атрымаюць у рэпрадуктыўнай сістэме.
Ніводны чалавек, пачынаючы курыць, не задумваўся пра тыя хваробы, якія напаткаюць яго ў будучым. Бранхіт курыльшчыка – гэта найбольш распаўсюджанае захворванне сярод тых, хто курыць. Прадуктамі гарэння цыгарэт пастаянна раздражняецца бранхіяльнае дрэва лёгачнай сістэмы. Цыгарэта можа выклікаць хранічнае паражэнне артэрый ног, калі звужаюцца маленькія сасуды, аж да поўнага закрыцця іх прасвету. Адразу з’яўляюцца кульгавасць і боль пры хадзьбе, а затым можа быць гангрэна ног. Негатыўна ўплывае курэнне на стан сасудаў-артэрый, што прыводзіць да развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў (атэрасклероз, стэнакардыя, артэрыяльная гіпертанія), а таксама да парушэння мазгавога кровазвароту і цукровага дыябету. Пакутуюць у курыльшчыкаў і органы страўнікава-кішэчнага тракту, часта ўзнікае эндакрынная паталогія. Але нягледзячы на гэта, развітвацца з нікацінавай залежнасцю імкнуцца нямногія, ды і забаронныя меры “не курыць у грамадскіх месцах” выконваюць, на жаль, не ўсе. Можа, варта загадзя ўзважыць усе “за” і “супраць” курэння і ніколі не спрабаваць зацягваць цыгарэту, таму што жыццё без курэння больш цудоўнае і працяглае.
Вольга КАВАЛЕЎСКАЯ, валеолаг цэнтральнай райбальніцы.

Опубликовано ГЧ № 41 от 1.06.16г.

Добавить комментарий


чистая вода киев

у нас biceps-ua.com

http://oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!