Прызёры злёту-конкурсу

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму прынялі ўдзел у абласным злёце-конкурсе навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па факультатыўнаму курсу “Бяспека жыццядзейнасці”.
Навучыць дзяцей правільна паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, падрыхтаваць іх да бяспечнай жыццядзейнасці і, ра­зам з тым, садзейнічаць усебаковаму інтэлектуальнаму развіццю асобы – менавіта такія задачы ставіў злёт. Праводзіўся ён у раёне канала “Бона” на Кобрыншчыне. Удзел у турзлёце прынялі 18 раёнаў Брэсцкай вобласці. Маларыцкі раён прадстаўлялі вучні 10 класа раённай гімназіі – Аляксандр Ярмашук (капітан каманды), Арцём Гаўрылюк, Віталь Смаль, Ганна Сярдзюк, Дар’я Струкава і Маргарыта Крэнь ра­зам з прадстаўніком школы Уладзімірам Уладзіміравічам Яромкіным. Удзельнікам злёту давялося праявіць сябе ў конкурсах “Хіт бяспекі”, “Знаўцы асноў бяспечнай жыццядзейнасці”, “Эстафета”, “Зводныя вучэнні”, “Палатачны гарадок”, “Лепшая паходная страва”.
Усе тры дні прайшлі ў напружанай барацьбе. Мацнейшыя вызначаліся ў кожным конкурсе. Маларыцкія школьнікі прадэманстравалі іншым, якія яны спрытныя, трапныя, смелыя, вясёлыя і таленавітыя. Акрамя конкурсаў, школьнікаў чакала яшчэ і забаўляльная праграма – дыскатэкі, песні ля кастра, а значыць, шмат пазітыўных эмоцый, новыя знаёмствы.
Па выніках злёту каманда Маларыцкага раёна заняла 2-е месца і была ўзнагароджана кубкамі, медалямі, дыпломамі Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС. А кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак турыстычны дыванок і набор кніг па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
Алёна СМАЛЬ.

Опубликовано ГЧ № 42 от 4.06.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


もっと

www.gas-energy.com.ua/ustanovka-gbo-4-pokolenie.html

www.chemtest.com.ua/