Дарыць пазітыў праз творчасць

Свет мастака – таямнічы, творчы, ахутаны фантазіяй. З дапамогай паперы і алоўка, пэндзля і фарбаў мастакі раскрываюць сваю душу, дзеляцца думкамі і марамі, даюць нам магчымасць убачыць прыгажосць навакольнага асяроддзя іх вачамі. Таму сярод мастакоў шмат адкрытых, пазітыўных людзей, якія гатовы зараджаць сваім натхненнем, светаўспрыманнем, жыццёвай энергіяй іншых. Як, да прыкладу, Марыя Рэмко, юная мастачка, якая займаецца ў Маларыцкай дзіцячай

Тры гады таму, заўважыўшы ў дзяўчынкі жаданне маляваць, бацькі прывялі Марыю ў школу мастацтваў. З гэтага часу кожны яе дзень звязаны з творчасцю. Марыя Рэмко малюе заўсёды, калі з’яўляецца вольная хвіліна і ёсць натхненне. І хоць да выбару прафесіі ў яе яшчэ шмат часу, бо Марыі толькі 12 гадоў, але сваю будучыню дзяўчынка не ўяўляе без малявання. Хоча стаць яна дызайнерам адзення. Ёсць у яе і вялікая мара на будучыню – адкрыць магазін-галерэю, дзе б людзі маглі купіць карціны і размаляваныя лялькі, а таксама заходзілі ў яго, каб проста атрымаць асалоду ад творчасці, чэрпаць натхненне на ўвесь дзень.
У школе мастацтваў Марыя Рэмко выдатніца. Добра даюцца ёй усе дысцыпліны. Але найбольш падабаюцца заняткі жывапісам і кампазіцыяй, малюнкам, графікай. Яе любімы мастак — Сандра Батычэллі. А стыль, які захапляе і натхняе, – барока. Абедзве настаўніцы дзяўчынкі, Інэса Гаўрылюк і Жанна Крывенка, падтрымліваюць юную мастачку, падказваюць ёй ідэі, а яна ўжо адшуквае цікавыя і арыгінальныя формы іх ажыццяўлення. За час навучання Марыя не раз станавілася пераможцам розных мастацкіх конкурсаў, у тым ліку праваслаўных. А цяпер у школе экспануецца яе выстава “Свет катоў – вачамі юнага мастака”. У ёй 9 тэматычных работ, якія выкананы ў графічным стылі. У іх адчуваецца нестандартнае мысленне. Кожная карціна – гэта набор мноства невыпадковых дэталяў, колераў, якія адлюстроўваюць закладзены ў іх сэнс.
— Я вельмі люблю катоў, таму менавіта ім і прысвяціла сваю першую выставу. Гэтымі малюнкамі я імкнуся данесці да людзей простае правіла – ніколі нельга падаць духам, а трэба шукаць пазітыў у самых простых рэчах, — тлумачыць Марыя Рэмко. — А яшчэ хацелася б, каб кожны чалавек думаў глыбока, даваў прастор свайму ўяўленню. Сярод нас шмат творчых людзей, якія яшчэ не знайшлі тую справу, якая дапаможа ім раскрыць свае таленты.
Сапраўды, малюнкі катоў складаюцца з мноства элементаў, разглядаць якія можна гадзінамі. Лініі, фактуры ў адзіным цэлым даюць магчымасць кожнаму, хто глядзіць на карціны, убачыць нешта сваё, трактаваць іх ідэі і сэнс па-рознаму. Юная мастачка ўжо “малюе” планы на будучае. Наступная тэматычная выстава аб’яднае серыю малюнкаў аб конях. Яны для Марыі — сімвал высакароднасці і дабра.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымку: Марыя Рэмко і яе выстава “Свет катоў – вачамі юнага мастака”.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 42 от 4.06.16г.

Добавить комментарий


gazon.net.ua/hunter_industries__chast1__295.html

tamada.ua/vedushhij/vedushhij-na-svadbu/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!