Слова дэлегату

У краіне рыхтуюцца да правя-дзення пятага Усебеларускага народнага сходу. З якім настроем і з якімі думкамі едзе на форум дэлегат ад Маларытчыны дырэктар ДзУА “Гвозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Марыя Афанасенка? Ёй слова:
— Дэлегатам Усебеларускага народнага сходу я абрана ўпершыню. І для мяне вялікі гонар прадстаўляць Маларыцкі раён на такім значным форуме. Удзельнічаць у абмеркаванні важных і надзённых пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця, вынікаў дасягнутага за мінулую пяцігодку, асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2020 года — для мяне гэта вельмі і вельмі адказна.
Як прадстаўніка адукацыі мяне хвалююць пытанні развіцця гэтай сістэмы і тыя задачы, над вырашэннем якіх мы будзем працаваць у бліжэйшай перспектыве. Многія з іх ужо былі агучаны Прэзідэнтам краіны Аляксанд­рам Рыгоравічам Лукашэнкам у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. Якасць ведаў нашых вучняў, развіццё профільнай адукацыі, змяненне вучэбнага плана на базавым узроўні, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, прафарыентацыйная работа ва ўстановах адукацыі – гэта толькі невялікі пералік праблем, якія, я думаю, будуць абмяркоўвацца на пятым Усебеларускім народным сходзе. Хацелася б, каб на форуме былі закрануты пытанні сацыяльнай абароненасці настаўнікаў, такія, як узровень заработнай платы, забяспечанасць жыллём. Ад гэтага залежыць, ці будуць заставацца лепшыя кадры ў адукацыі.
А вось як дырэктара сельскай школы яне хвалюе далейшы лёс навучальных устаноў. Канкрэтна нашай і тысяч іншых. Адток моладзі ў горад, зніжэнне нараджальнасці, нізкая напаўняльнасць класаў вядзе да “аптымізацыі” устаноў адукацыі: спачатку стварэння вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа, затым – базавая школа, і ў выніку – закрыццё. Чаму так адбываецца?Чаму моладзь не застаецца ў сельскай мясцовасці? Хоць па якасці жыцця грані паміж горадам і вёскай практычна не засталося: добраўпарадкаваныя дамы, школы, Дамы культуры, магазіны не ўступаюць гарадскім. Галоўная прычына, на мой погляд, у занятасці працаздольнага насельніцтва. Чалавек, у першую чаргу, імкнецца ў горад на работу, каб забяспечыць сябе і сваю сям’ю. Таму неабходна стварэнне новых рабочых месцаў у сельскай мясцовасці. А калі гэта зрабіць немагчыма, неабходна падтрымаць тых, хто можа і хоча працаваць на зямлі, займацца асабістай падсобнай гаспадаркай і зараб­ляць на ёй грошы.
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб павелічэнні пенсійнага ўзросту ўступае ў сілу з 1 студзеня 2017 года. Але на некаторыя пытанні хацелася б звярнуць увагу: павелічэнне пенсійнага ўзросту для работнікаў, якія заняты на вытворчасці са шкоднымі ўмовамі працы, і работнікаў, якія маюць рабочую групу інваліднасці. У гэтых выпадках неабходны дыферэнцыраваны падыход.
Думаю, што ўзважаны, аналітычны і крытычны падыход да гэтых і іншых актуальных пытанняў дазволіць расставіць правільныя акцэнты будучага развіцця краіны. Бо на ўсенародным форуме будзе прынята доўгатэрміновая праграма стратэгіі Беларусі, якая разлічана на 5 гадоў.
Падрыхтавала Святлана МАКСІМУК.

Опубликовано ГЧ № 43 от 8.06.16г.

Добавить комментарий


курс данабола
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!